«MAUZERу, відавочна, прыйшоў капец»

«MAUZERу, відавочна, прыйшоў капец. Усё мае свой пачатак і сваё завяршэньне. Добра, што мы пасьпелі запісаць 2 альбомы, ня самых апошніх у беларускай музыцы», — піша ў блогу лідэр гурта Ян Маўзэр.

Mauzer
Фота зь менскай прэзэнтацыі апошняга альбому Маўзэраў у лютым 2010

Паведамленьні пра разлад паміж удзельнікамі гурта ня раз агучваліся ў СМІ і сацыяльных сетках. Як вынік, канцэртная прэзэнтацыя апошняга альбому гурта прайшла ня поўным складам, а акустычна й са скарочанай праграмай. Сёньня Ян Маўзэр пакінуў допіс пад назовам «Рэквіем па MAUZERs» у сваім блогу:

«Падазраю, што ўсіх хвалюе пытаньне, чаму так адбылося. Дарагія мае, усё з-за таго, што я мудак, кончаны підар, сраны ўрод, ня ўмею ладзіць зь людзьмі, праёбваю таленавітых, сам недастаткова таленавіты — вы ж гэта хацелі пачуць? Цяпер вы станеце радавацца, што на аднаго лузэра ў вашым стойле стал больш. Гэта добрая кампэнсацыя вашым уласным няўдачам, ляноце й абмежаванасьці, праўда?

Я схільны шукаць прычыны фінала групы ва ўласнай прынцыповасьці й лёсе (яму лепей вядома, што табе трэба). Мы прынцыпова сьпявалі па-беларуску, ня гледзячы на кан’юнктурнае шаптаньне некаторых удзельнікаў групы: «Па-расейску пэрспэктыўней». Ідзіце нахуй граць папсу са сваімі пэрспэктывамі! Альбо прынцыповае нежаданьне трываць больш эгаізм і хамства. Альбо прынцыповае нежаданьне супрацоўнічаць зь людзьмі, якім гэта ўжо стала ня трэба. Гонар, сябры мае.

Тым ня менш, я ўдзячны ўсім людзям, якія ў той ці іншы час гралі ў групе MAUZER: Вову Крутаву, Пашу Емяльянаву, Максу Рыбакову, Сяргею Цэлабёнку, Ільлю Касьценічу, Араму Бекназарану, Ігару Давыдаву, Рому Сашчэку, Лёню Цярэшчанку, Васю Буланаву й, асабліва, бясконца таленавітаму Вову «Kolxz» Селядцову.

Прабачце, калі я пакрыўдзіў кагосьці з вас — я проста фанатычна быў адданы MAUZER і хацеў, каб гэтая група стала найлепшай у сьвеце.

Зараз я знаходжуся ў Менску й падбіраю гітарыста й клавішніка. Гітарыст — ключавая фігура, бо разам зь ім пішуцца песьні. Трэба высокае музычнае супадзеньне. Калі вы хочаце граць разам, пішыце мне ў кантакт: vkontakte.ru/janmauzer.

Прабачце, што так атрымалася. Усё да лепшага».

Беларускі поп-мэтал гурт Mauzer быў заснаваны ў 2002 годзе ў Магілёве. У гісторыі каманды перамога на фэстывалі «Басовішча-2005» з узнагародай у выглядзе запісу альбома ў Польшчы, перамога на полацкім фэстывалі «Рок-Кола» і намінацыя «Дэбют году» на Рок-каранацыі ў 2005-м, у 2006-м на рок-каранацыі Ян Маўзэр перамог у намінацыі «Выканаўца году». У дыскаграфіі Mauzer два альбомы: «Радасьць» (2006) і Porna (2010). Апошні альбом гурта адзначаны сярод лідэраў гэтага году на сайце experty.by.

13:00, 09/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0934 seconds.