Названыя лепшыя беларускія дыскі першага паўгодзьдзя 2010
Сайт Experty.by апублікаваў сьпіс лепшых беларускіх дыскаў першага паўгодзьдзя 2010. Першае месца ў рэйтынгу заняў альбом гурта «Дзецідзяцей» «Рух».
Гурт «Дзецідзяцей» была заснаваны ў 2006 годзе акторамі Ганнай Хітрык (вакал, гармонік, бубен), Зьміцерам Есяневічам (гітара) і Міхаілам Зуем (гітара, вакал). «Рух» — трэці студыйны альбом калектыву і першая праца на беларускай мове. Дыск, які экспэрты прызналі лепшым у гісторыі гурта, выйшаў у пачатку траўня, а ўжо празь месяц стала вядома, што калектыў прыпыніў сваю дзейнасьць. На днях было абвешчана, што ў пачатку кастрычніка частка «Дзецідзяцей» на чале з Ганнай Хітрык прадставіць свой новы праект S*unduk, а Есяневіч і Зуй заснавалі новы гурт «Или-Или».
Таксама сярод лідэраў першага паўгодзьдзя дэбютны альбом гурта Hvarna (новы праект лідэра
Сярод асноўных тэндэнцый першага паўгодзьдзя сайт называе скарачэньне агульнай колькасьці выпушчаных альбомаў на 30%, першы за апошнія гады выпадак перавышэньня колькасьці беларускамоўных альбомаў над расейскамоўнымі і расьце колькасьць інтэрнэт-рэлізаў.
Поўная вэрсія рэйтынгу (уключаючы асабістыя рэйтынгі крытыкаў), онлайн-праслухоўваньне альбомаў і падрабязны аналіз тэндэнцый першага паўгодзьдзя даступныя на сайце www.experty.by.
Паводле прэс-рэлізу