Нямецкі фэстываль MitOst на расейскім Урале

Нямецкая недзяржаўная арганізацыя MitOst запрашае сваіх сяброў зь Беларусі, а таксама ўсіх жадаючых узяць удзел у восьмым міжнародным фэстывалі культурных і моўных абменаў, які пройдзе ў сярэдзіне кастрычніка ў расейскай Пермі.


Удзельнікі папярэдняга фэсту MitOst у Гданьску. Фота Stephanie Endter

Фестываль MitOst — гэта цудоўная магчымасьць пазнаёміцца з іншымі сябрамі арганізацыі, людзьмі, якія цікавяцца Цэнтральна-Усходняй Эўропай, зноў сустрэцца са старымі знаёмымі і завязаць новыя кантакты. На фэстываль, які пройдзе з 13 па 17 кастрычніка ў Пермі, нямецкія арганізатары плянуюць прыцягнуць да 200 удзельнікаў з розных краін. Плянуецца правядзеньне вялізнай колькасьці воркшопаў, круглых сталоў, музычных паказаў, дэманстрацыя фільмаў, тэматычныя экскурсіі па горадзе. У межах воркшопаў (нямецкая, ангельская, расейская мовы) ва ўдзельнікаў зьявіцца магчымасьць пакамунікаваць з прадстаўнікамі Нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі, выкладчыкамі і студэнтамі нямецкіх ВНУ.

Таксама MitOst прапануе паўдзельнічаць у міні-праектах, альбо самому прапанаваць тэму воркшопу ці праекту для фэстывалю.

MitOst — гэта недзяржаўная арганізацыя са штаб-кватэрай у Бэрліне, што ўжо трынаццаты год займаецца праектамі ў сфэры моўных і культурных абменаў, а таксама грамадзянскай актыўнасьці ў краінах Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Эўропы. У арганізацыі сёньня каля 1 750 сяброў з 40 краін. Раней фэстываль MitОst прымалі такія гарады, як Гданьск, Вроцлаў, Ужгарад, Вільня і Печ.

Сябрам арганізацыі MitOst прадастаўляецца фінансавая падтрымка. Удзел у фэсьце платны (у залежнасьці ад фінансавага становішча ад 20 да 40 эўра).

Больш інфы аб фэсьце на сайце арганізацыі. У разьдзеле Anmeldung разьмешчаная інфармацыя на расейкай мове. Колькасьць месцаў абмежаваная.

Вы можаце зьвярнуцца зь любымі пытаньнямі і прапановамі адносна фэстывалю па адрэсе praktikant.zwei @ mitost.org.


Перм на мапе Google Maps
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.