«Без Билета» упершыню выступяць у Вільні

9 кастрычніка «Без Билета» дасьць сольны канцэрт у віленскім клюбе «Mulen ružas». Выступ арганізаваны моладзевай ініцыятывай StudAlliance пры падтрымцы Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта. «Без Билета» прадставяць публіцы праграму «Всё сразу!», якая складаецца зь лепшых песень гурта за апошнія гады.


«Без Билета» - рок-каралі 2009

«Я вельмі рады таму, што выдатны гурт, якім я лічу „Без Билета“, выступіць у добрым горадзе — Вільні, — кажа арганізатар канцэрту Кірыл Атаманчык. — Ідэя канцэрту нарадзілася вельмі нечакана і наша студэнцкая ініцыятыва з радасьцю адгукнулася на дапамогу ў арганізацыі канцэрту. Вялікі дзякуй ЭГУ, які аказвае такую важную падтрымку ў рэалізацыі беларускіх культурных і музычных ініцыятываў. Для Беларусі гэта вельмі важна і актуальна! Спадзяюся, што пачатак навучальнага года, які мы адзначым пад музыку „Без Билета“, дасьць нам пазытыўны зарад энэргіі, якога хопіць яшчэ надоўга».

«У адрозьненьні ад многіх беларускіх музыкаў нам яшчэ не даводзілася выступаць у Літве, — кажа лідэр „Без Билета“ Віталь Артыст. — Нарэшце мы таксама паглядзім, што там такога прыгожага ў Вільні. І ці сапраўды іх пірожныя смачней нашых глазураваных сыркоў. Спадзяемся ня толькі запаліць публіку, але і далучыць суседзяў да нашага сьвята — Дня безьбілетніка. У гэтым годзе мы хочам, каб як мага больш тых, хто любіць „Без Билета“ ва ўсім сьвеце, убачылі і пачулі адзін аднаго».

Дзень безьбілетніка 2010 гурт адзначыць 7 лістапада сольным канцэртам у КЗ «Мінск». Далучыцца да сьвята можна ў любым пункце сьвету — дастаткова запісаць на відэа сваё віншаваньне зь Днём безьбілетніка. З паведамленьняў будзе зманціраваны ролік, які ўбачаць усе прыхільнікі «Без Билета».

12:00, 06/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0513 seconds.