«Крэатыўны марафон» пройдзе пад знакам «3D» 1 кастрычніка

«Крэатыўны марафон. 3D» — IV фэстываль-кампус маркетынгавых камунікацый — адбудзецца 1 кастрычніка 2010 года ў парку актыўнага адпачынку «Якуцкія горы» (Дзяржынскі раён Менскай вобласьці). Фэст традыцыйна зьбярэ мэнэджэраў, маркетолягаў і спэцыялістаў па камунікацыях.

Галоўная задача Марафону — даць яго ўдзельнікам прадстаўленьне пра тое, што адбываецца на рынку маркетынгавых камунікацый Беларусі.

Нацыянальны фэстываль-кампус «Крэатыўны Марафон» — унікальны фармат прафэсійных зносінаў, калі на працягу аднаго дня, па-за горадам і офісным жыцьцём, слухачы атрымліваюць магчымасць жывых камунікацыяў зь лідэрамі ў галіне маркетынгавых камунікацый у рэжыме нон-стоп. Па форме Марафон — гэта сэрыя майстар-клясаў і круглых сталоў ад прадстаўнікоў вядучых рэклямных і камунікацыйных агенцтваў Беларусі і сумежных краін.

Аўдыторыя «крэатыўна марафону» — гэта мэнэджэры, маркетолягі і спэцыялісты па камунікацыях рознага ўзроўню, якія прадстаўляюць самы шырокі спэктар прадпрыемстваў Беларусі; супрацоўнікі прадстаўніцтваў міжнародных кампаній, зацікаўленыя ў разьвіцьці бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь. Актыўны ўдзел у КМ прымаюць таксама кіраўнікі і мэнэджэры розных рэклямных, камунікацыйных і прома-агенцтваў.

Арганізатары разьлічваюць на актыўны ўдзел у «Крэатыўным марафоне» 2010 году прафэсіяналаў з Расіі, Украіны, краінаў Балтыі, зацікаўленых у паслугах беларускіх спэцыялістаў у галіне маркетынгу і пашырэньні кантактаў зь імі. Па традыцыі ў працы Марафону возьмуць удзел і прадстаўнікі ворганаў дзяржаўнай улады і кіраваньня, у першую чаргу, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.

Cпікеры, якія пацьвердзілі свой удзел у КМ3D

  • Андрэй Фёдараў (Украіна), дырэктар групы кампаній UNITED Communications Group, CEO крэатыўнага бюро SAHAR і дызайн-бюро Karandash Design
  • Сяргей Кузьменка (Украіна), Senior Trendwatcher трэндвочынгавага агенцтва InTrends
  • Аляксандр Шэвялевіч, старшыня праўленьня SMG-Крынь
  • Вераніка Пісарэнка, дырэктар рэклямнага агенцтва Forte Grey
  • Андрэй Гнёт, рэжысёр прадакшн-студыі Partizan Production
  • Юля Ляшкевіч, рэклямны кансультант
  • Юрый Зісер, генэральны дырэктар партала TUT.by
  • Надзя Зелянкова, дырэктар па разьвіцьці агенцтва Red Graphic
  • Ільля Кухараў і Павел Дзядкоў, крэатыўныя дырэктары студыі спэцпраектаў «PR квадрат»
  • Вольга Алейнік, дырэктар агенцтва візуальных камунікацый AVC
  • Алег Раманаў, дырэктар агенцтва Efecta BBDO
  • Віталь Дзенісенка, дырэктар Дызайн-студыі Дзмітрыя Баравога

Афіцыйны сайт крэатыўнага марафону 2010 www.creathon.by

11:00, 02/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0735 seconds.