Пік разумовай актыўнасьці адбываецца пасьля 50 гадоў + 3 шляхі захаваць востры розум
Шматгадовае дасьледаваньне амэрыканскіх навукоўцаў скончылася нечаканым вынікам. Аказваецца, наш пік разумовай дзейнасьці прыходзіцца не на маладосьць, як лічылася раней, а на сталы ўзрост. За адным разам дасьледчыкі разабраліся ў тым, што такое «мудрасьць».
Галавана не булава, мазгі не пілавіны. Фота Wikipedia.org
50–70 гадоў — найлепшы час для разумовай дзейнасьці, піша Daily Mail са спасылкай на працу дасьледчыцы Барбары Стоўч. Навукоўцы правялі глябальнае дасьледаваньне, падчас якога прааналізавалі дзейнасьць мозгу 6 тысячаў чалавек пачынаючы з 1956 году.
Кожныя сем гадоў людзям прапаноўвалі прайсьці кагнетыўны тэст. У выніку высьветлілася, што з тэстамі людзі спраўляюцца лепей за ўсё ў 50–70 гадоў, чым у 20.
Раней лічылася, што з узростам мазгавая дзейнасьць толькі пагаршаецца, бо нейронныя клеткі бесперапынна паміраюць. Але цяпер навукоўцы прыйшлі да высновы, што нейроны не паміраюць, проста губляюцца сувязі паміж імі. А людзі ніяк не выкарыстоўваюць гэтыя сувязі, таму і зьнікаюць інтэлектуальныя здольнасьці.
Тое, што не дае мазгам слабець. Фота Wikipedia.org
Але ў тых, хто будзе старацца захаваць сувязі паміж нейронамі, да сталасьці разумовая дзейнасьць можа палепшыцца ў 30 разоў. Гэта адбываецца за кошт адмысловага рэчыва — міеліна — якое ўтварае абалонку нэрвовых валокнаў. Болей за тое, пасьля 50 чалавек здольны выкарыстоўваць дзьве часткі мозгу, дзякуючы чаму ён спраўляцца з задачамі яшчэ хутчэй, чым у маладосьці.
Як кажа прафэсар Унівэрсытэту Каліфорніі Дылі Джэйст, «Сталыя людзі сапраўды больш рацыянальныя менавіта
з-за асаблівасьцяў функцыянаваньня мозгу. Яны менш імпульсіўныя і часьцей астатніх задумваюцца над тым, што адбываецца навокал. Па сутнасьці, гэта і можна назваць мудрасьцю».
Аднак тут ёсьць і свае негатыўныя бакі. Так, напрыклад, фізіёлягі сьцьвярджаюць, што
Як захаваць востры розум да пэнсіі? Вось тры шляхі, якія раяць лекары:
- Займіся бегам. Практыкаваньні прыносяць мазгам болей карысьці, чым разгадваньне красвордаў і дыеты;
- Выпівай па стакану чарнічнага соку штодзень. Калі ўжо мова заходзіць аб дыеце, то найлепшай усё ж прызнаная вэгетарыянская яе разнавіднасьць. Навукоўцы высьветлілі, што стакан чарнічнага соку штодзень паляпшае памяць пэнсіянэраў на 40%!
- Навучыся граць на флейце. Для таго, каб захаваць мазгі ў форме, трэба пастаянна нечаму навучацца. Напрыклад, граць на музычных інструмэнтах, што вельмі нават добра падвышае IQ. Паляпшэньні навідавоку. Спытайце ў IQ48 :)