Vinsent едзе да бандэраўцаў

Рэпэр Vinsent выступіць на чацьвертым фэстывалі ўкраінскай альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага ўкраінскага мастацтва «Бандэрштат», які пройдзе з 7 па 8 жніўня пад Луцкам, у вёсцы Ракіні.


Вінсэнт на сольным канцэрце ў Рэактары

Фэст «паўстанцкага духу» ладзіцца ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыяй «Нацыянальны альянс» у гонар нацыянальнага героя Ўкраіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сьцяпана Бандэры. Апроч музыкі там можна сустрэць вэтэранаў УПА, вядомых грамадзкіх ды культурных дзеячаў, трапіць на этнічны кірмаш, патусіць з маладымі ўкраінцамі ля вогнішча ці пайсьці на начны кінасэанс.

Фэстываль «сапраўднага ўкраінскага духу» штогод зьбірае болей 5 тысячаў наведвальнікаў і прыцягвае ня толькі ўкраінцаў. Сёлета сярод хэдлайнэраў беларускі рэпэр Vinsent, які выступіць увечары 7 жніўня.

Eskimo 12:00, 05/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0651 seconds.