Нідэрляндзкія ўлады пачынаюць забараняць продаж канопляў замежнікам
Эўрапейскі суд справядлівасьці лічыць, што нідэрляндзкія ўлады маюць права забараняць продаж марыхуаны іншаземцам. Мясцовыя ўлады памежнага галяндзкага гораду Маастрыхт, дзе да 70% наведвальнікаў знакамітых кафэшопаў складалі замежнікі, ужо ўвялі такую забарону.
Тыповы кафэшоп у Амстэрдаме
Паводле неабавязковага рашэньня Эўрапейскага суду справядлівасьці, мясцовыя ўлады маюць права забараняць продаж марыхуаны і гашышу іншаземцам у межах барацьбы з наркатурызмам. Такім чынам Эўрапейскі суд падтрымаў рашэньне ўладаў галяндзкага прыгранічнага горада Маастрыхт аб забароне продажу марыхуаны ў кафэшопаў гораду наведвальнікам, якiя не зьяўляюцца грамадзянамі Нідэрляндаў.
Сотні тысячаў маладых людзей з усёй Эўропы кожны год перасякаюць мяжу Нідэрляндаў дзеля таго, каб спрычыніцца да знакамітай канаплянай культуры гэтай краіны. Маастрыхт — адзін з самых папулярных пунктаў на іх шляху. Кожны дзень кафэшопы гораду наведваюць каля 4 тысячаў турыстаў, і каля 70% з іх — замежнікі, піша The Wall Street Journal.
Паводле афіцыйнай вэрсіі натоўпы турыстаў пачалі выклікаць скаргі з боку мясцовых жыхароў,
Галоўным аргумэнтам гандляроў каноплямі было агульнаэўрапейскае заканадаўства, якое гарантавала вольны рух тавараў, паслуг і людзей цераз межы сяброў Эўразьвязу. Аднак суд падтрымаў улады горада, абгрунтаваўшы сваё рашэньне на тым, што марыхуана не зьяўляецца звычайным таварам, і яе продаж не рэгулюецца законамі ЭЗ. Толькі ўжываньне марыхуаны ў мэдыцынскіх альбо навуковых мэтах рэгулюецца законам унутранага рынку, падкрэсьліваецца ў рашэньні.
Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, у Нідэрляндах наркотыкі не легалізаваныя, аднак валоданьне невялікай колькасьцю лёгкіх наркотыкаў не перасьледуецца па законе. Паводле правілаў, муніцыпалітэты могуць выдаваць дазвол на продаж у кафэшопах да 5 грамаў канопляў альбо гашышу ўдзень аднаму кліенту.
У 2003 годзе міністар юстыцыі Нідэрляндаў прапанаваў забараніць продаж канопляў замежнікам у кафэшопах, аднак яго прапанова павісла ў паветры. У 2009 годзе сталі гучаць прапановы забараняць продаж канопляў у памежных нідэрляндзкіх гарадах, каб папярэдзіць наркатурызм. Цяпер абгрунтаваць такую забарону стане лягчэй.
Мапа кафэшопаў, дзе можна набыць каноплі.