Ва ўнівэрсытэты Сірыі больш ня будуць пускаць студэнтак у паранджы
Міністэрства адукацыі Сірыі забараніла жанчынам насіць ва ўнівэрсытэтах панаранджу. Паводле меркаваньня міністра адукацыі гэтай мусульманскай краіны, паранджа не адпавядае акадэмічным каштоўнасьцям і традыям унівэрсытэтаў Сірыі. Гэты ўжо ня першае рашэньне аб забароне паранджы ў ВНУ мусульманскіх краін.
Як паведамляе Associated Press, рашэньне аб забароне вопраткі, што закрывае твар, прынятае дзеля абароны сэкулярнай ідэнтычнасьці сірыйцаў. Пры гэтым хіджаб, традыцыйную хустку, насіць ва ўнівэрсытэтах усё яшчэ дазволена. Раней сірыйскія школьныя настаўніцы пачатковых клясаў, якія аддаюць перавагу паранджы, былі пераведзеныя на адміністратыўныя пасады.
Як адзначае карэспандэнт BBC, пастанова можа стаць знакам таго, што сірыйскае грамадзтва становіцца ўсё болей кансэрватыўным. У Сірыі ўсё болей жанчын пачынаюць апранаць вопратку, якая поўнасьцю закрывае цела і твар.
Год таму студэнткам у паранджы забаранілі зьяўляцца ў эгіпецкім унівэрсытэце