Радзькоў: «Бясплатнай адукацыі ў нас няма»

Міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў прызнаў, што ў Беларусі няма бясплатнай адукацыі. Разьмеркаваньне ён называе «сацыяльнай дамовай паміж студэнтам-бюджэтнікам і дзяржавай». Таксама міністар сьцьвярджае, што разьмеркаваных выпускнікоў з кожным годам становіцца болей і болей. Лічбы ж кажуць аб адваротным.

«Бясплатнай адукацыі ў нас няма. Вышэйшую адукацыю нашы студэнты атрымліваюць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту або на ўмовах аплаты», — заявіў Аляксандр Радзькоў «Народнай газэце».

«Гэта свайго роду сацыяльны дагавор паміж студэнтам-бюджэтнікам і дзяржавай. Тыя, хто не жадаюць працаваць па разьмеркаваньні, могуць навучацца за кошт уласных сродкаў або вярнуць у бюджэт сродкі, затрачаныя на іх навучаньне. У бліжэйшы час істотных зьменаў у інстытуце разьмеркаваньня мы не намячаем», — дадаў міністар.

Па словах міністра, «колькасьць выпускнікоў, якія працаўладкаваліся па разьмеркаваньні, штогод павялічваецца». Аднак статыстыка кажа аб адваротным: колькасьць выпускнікоў, якія атрымалі накіраваньне на працу, з 2006 па 2009 гады раўнамерна зьніжалася.


Колькасьць працаўладкаваных выпускнікоў (з тых, хто падлягаў разьмеркаваньню) у 2006-2009 гадах. Дадзеныя Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі

Міністар таксама агучыў лічбы студэнтаў, якія нягледзячы на магчымасьць пазьбегнуць разьмеркаваньня, папрасілі аб ім. У 2010 годзе 1 408 выпускнікам дзяржаўных ВНУ, якія атрымалі вышэйшую адукацыю на дзённай форме за кошт уласных сродкаў, было выдадзенае накіраваньне на працу. У 2009 годзе прасілі аб разьмеркаваньні 845 выпускнікоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.