Польшча ня выбрала прэзыдэнта
У Польшчы дагэтуль няма прэзыдэнта. Учорашнія выбары ня выявілі пераможцу: кансэрватар Яраслаў Качыньскі і лібэрал Браніслаў Камароўскі выйшлі ў другі тур, дзе і вырашыцца зыход выбараў. Здымкі зь месца падзеяў — у фотарэпартажы Generation.by.
Брат загінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага Яраслаў прайграў в.а. прэзыдэнта і сябру Салідарнасьці менш за 4.5%. Аналітыкі адзначаюць, што і першы і другі кандыдат маюць шанцы на перамогу, шмат што будзе залежыць ад таго, каму аддадуць галасы прыхільнікі левака Гжэгажа Напяральскага, які заняў трэцяе месца з 14% галасоў.
У Польшчы дагэтуль няма прэзыдэнта. Учорашнія выбары ня выявілі пераможцу: кансэрватар Яраслаў Качыньскі і лібэрал Браніслаў Камароўскі выйшлі ў другі тур, дзе і вырашыцца зыход выбараў. Брат загінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага Яраслаў прайграў в.а. прэзыдэнта і сябру Салідарнасьці менш за 4.5%. Аналітыкі адзначаюць, што і першы і другі кандыдат маюць шанцы на перамогу, шмат што будзе залежыць ад таго, каму аддадуць галасы прыхільнікі левака Гжэгажа Напяральскага, які заняў трэцяе месца з 14% галасоў.
Беларуская меншасьць у Беластоку традыцыйна падтрымлівае левыя сілы, але гэтым разам шмат хто зь беларусаў галасаваў за памяркоўнага Камароўскага. Агулам на ўсходзе Польшчы, у тым ліку і ў Беластоцкім ваяводзтве перамог Яраслаў Качыньскі.
Кансэрватыўныя палякі ўстаюць рана раніцай і ідуць на месу. Таму выбарчыя ўчасткі адчыніліся экстрэмальна рана – у 6 гадзін раніцы. Перад палякамі стаяў ня толькі палітычны, але і маральны выбар: памяць аб катастрофе ў Смаленску, у якой загінула вялікая частка эліты краіны, яшчэ вельмі моцная. Падрабязьней аб перадвыбарчых баталіях у артыкуле «Рок польскіх выбараў».