У Львове адчыніцца школа пацалункаў
Тэорыю каханьня і мастацтва пацалунку хутка пачнуць выкладаць у сталіцы Заходняй Украіны. У Львове ў Сусьветны дзень пацалункаў (6 ліпеня) адкрыецца школа пацалункаў, дзе можна будзе ўдасканаліць свае навыкі і здольнасьці, а таксама даведацца нешта новае аб гісторыі гэтага спосабу зносінаў паміж людзьмі.
У Львове навучаць, як гэта правільна робіцца. Фота Fotoglif
Па словах аднаго з заснавальнікаў школы Андрэя Кіта, Львіў надзвычай рамантычны горад. Сваім
«Мы ўжо прызвычаіліся сьвяткаваць заходняе сьвята Дзень усіх закаханых. У лютым — гэта ня вельмі зручна, хоць і ня менш рамантычна. Чаму б закаханым не падараваць яшчэ адну выдатную магчымасьць для прызнаньняў у каханьні, для пацалункаў і станоўчых эмоцый? А менавіта гэта і зьяўляецца асноўнай мэтай школы пацалункаў», — кажа Кіт.
Першы занятак адбудзецца пад адкрытым небам Львову на гары Высокі Замак. У школе будуць выкладаць мастацтва пацалунку, тэорыю каханьня, паэзію ў каханьні, тайны пацалункаў, гісторыю пацалунку. Асобна адзначаецца, што тэорыя будзе падмацоўвацца практычнымі заняткамі.