Аматары порна пратэстуюць супраць iPad

Намер карпарацыі Apple зрабіць сэрвіс App Store вольным ад парнаграфіі выклікаў пратэст з боку групы аматараў гэтага віду кантэнту. Яны заклеілі рэкляму iPad уласнымі выявамі і зьвярнуліся да кіраўніка кампаніі праз сайт актывістаў парнаграфічнага руху.


Стыў Джобс

Ініцыятыва распачалася пасьля рашэньня Apple забараніць эратычны кантэнт на плятформе App Store, празь якую карыстальнікі прадуктаў кампаніі атрымліваюць доступ да мультымэдыйнай крамы iTunes Store. Нядаўна быў апублікаваны ліст кіраўніка Apple Стыва Джобса, у якім ён выказвае думку, што такой забаронай Apple дорыць людзям «свабоду ад парнаграфіі».

Нязгодныя з пазыцыяй кіраўніка Apple аматары порна выкарысталі кампутарную канфэрэнцыю ў Сан-Францыска, каб заявіць аб сваёй пазыцыі. У час форуму горад забіты рэклямнымі плякатамі пляншэту iPad — самага гучнага і папулярнага цяпер прадукту кампаніі. Аматары порна вырашылі заляпіць некаторыя зь іх плякатамі ня надта прыстойнага зьместу.

На адным са зьмененых плякатаў паказаная старонка Стыва Джобса ў Facebook, на якой ён разьмяшчае шчырыя відэаролікі. На іншым — адкрыта ліст да Джобса ад яго асабістай памочніцы Эрын Лэмб, у якім паведамляецца, што яна абнавіла яго падпіску на Penthouse, Hustler і BBW Honeys.


Супрацьстаяньне аматараў порна і Стыва Джобса вылілася на вуліцы Сан-Францыска

Фота заклееных такім чынам шчытоў аматары порна выклалі на сайце Freedom from porn разам са зваротам да Стыва Джобса:

«Дарагі Стыў, вы ня хочаце, каб людзі глядзелі на похвы на пляншэце, які вы назвалі ў гонар жаночага гігіенічнага прадукту? Брудная справа. Шчыра вашы, хлопцы і дзяўчаты, якія любяць порна».

Паводле Tom's Guide

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0634 seconds.