17 чэрвеня «Адыс Абеба» у «Графіці» зь вялікай праграмай любімых песень

Ганарлівая басоногая Афрыка затаілася паміж слабай доляй і хрыпатцой у голасе Дзімы Іванова, саліста самай папулярнай у Беларусі рэгі-каманды «Адыс Абеба», якая існуе ўжо пяць гадоў. Музыкі ўзялі ўсё самае смачнае з аўтэнтычнай «чорнай» музыкі — перш за ўсё, гэта roots-reggae зь яго далёкім і жаданым Сіёнам, імкненьнем трапіць у які прасякнуты тэксты песень, сакавітым басовым рыддзімам, бонгамі і віртуозным клявішамі.

Аддис-Абеба

Не абышлося безь цікавых экспэрымэнтаў з скачучым ска, адвязным фанкам і злабадзённымі раггамафінамі. І без вайба таксама не абышлося. Так-так, без таго самага вайба — вібрацыі душы ў чароўнай сумесі з акустычнымі дрыжыкамі — якіх у свой час удалося дамагчыся ў музыцы самаму шалёнаму пэрсанажу рэгі і дабу — Лі «Скрэтчу» Пэры.

Як сапраўдныя растаманы, музыканты «Адыс Абебы» ня могуць заставацца абыякавымі да таго, што адбываецца ў пастылым «Вавілоне». Таму і не абмяжоўваюцца толькі пахваламі Джа, а сьпяваюць пра вялікі і жудасны птушыны грып, нялёгкае жыцьцё ў Чарнобылі, нашэсьце іншаплянэцян на ціхае мірнае сяло і пра простага міліцыянта Васю.

А ўволю набалаваўшыся, з галавой акунаюцца ў прыгожую рамантыку фанкавага «Моря», закалыхваючага «Каханьня» і прыемна казытаючага вушы пяшчотнымі клявішамі гіта Grib-trip, безнадзейна згубіўшыся ў восеньскім, грыбным, сумным-сумным лесе.

«Адыс Абеба» выступае з 2002 года. Першапачаткова гэта быў гомельскі калектыў, аднак празь некалькі гадоў лідэр гурта Дзіма Іваноў пераехаў у Менск, да яго далучыліся музыкі сталічных гуртоў «Хайле Туммс» і «Вірус Ліха» — і пачалася гісторыя новай «Адыс Абебы».

Такім чынам, 17 чэрвеня ў паб-клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) з сольным канцэртам гурт «Адыс Абеба».

Паводле прэс-рэлізу

11:40, 04/06/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.