У Аўстраліі кацянё выжыла пасьля 30-хвіліннага праньня ў машыне

Вы калі-небудзь мылі сваіх жывёлінак? А ў пральнай машыне? Аўстралійка Ліндсі Роджэрс выпадкова правяла падобны экспэрымэнт над сваім чатырохмесячным кацянём, які, на шчасьце, скончыўся пасьпяхова.

«Я проста не магла паверыць, што Кімба выжыла, бо ў рэжыме адцісканьня барабан машыны круціцца вельмі хутка», — распавядае гаспадыня пральнай машыны і кацяня Кімба The Manly Daily.


Кімба, якая выжыла ў пральная машыне

Аднойчы Кімба вырашыла папесьціцца ў барабане пральнай машыны, залезла туды і заснула. А калі прыйшоў час мыцьця, гаспадыня не заўважыла кацянё, засыпала ў пральную машыну парашок, сродак для паласканьня і запусьціла 30-хвілінны цыкл.

Гаспадыня ўбачыла кацянё толькі тады, калі пачала вымаць бялізну. У гэты момант яна пачула характэрнае мяўканьне.

Па яе словах, Кімбе моцна пашанцавала, бо машына стаяла на рэжыме халоднага праньня.

Вызваліўшы кошку з машыны, Роджэрс даставіла яе ў вэтэрынарную клініку, дзе Кімбе далі антыбіётыкаў і прапісалі мазь, бо з-за парашка ў яе пачалі сьлязіцца вочкі. Зараз кацянё адчувае сябе добра.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.