Лепшая праца — у Google
Амэрыканскае пакаленьне Y хоча працаваць у Google і ФБР. Галоўнае, каб плацілі добра. Ступень экалягічнасьці і імідж кампаніі саступілі ў вачах выпускнікоў на другасныя пазыцыі.
Google чацьвёрты год самы жаданы працадаўца пакаленьня Y. Малады спэцыяліст можа зарабіць там $55 600 у год
Самыя жаданыя месцы працы сярод амэрыканскай моладзі — кампаніі Google, Walt Disney і ФБР. Прычым Google ужо чацьверты год займае першую пазыцыю ў рэйтынгу, які традыцыйна публікуе часопіс Businessweek на падставе дасьледаваньняў сярод выпускнікоў каледжаў ЗША.
Таксама ў пяцёрку лепшых працадаўцаў увайшлі яшчэ адзін
Walt Disney стабільна жаданы працадаўна, які прапрануе $39 100
Найбольш істотным паказчыкам, згодна зь якім пакаленьне Y выбірае сабе працу, ёсьць посьпех кампаніі на рыку (гэты фактар істотны для 30%, у 2009 яго назвалі галоўным толькі 24%). Вытворчасьць прывабных тавараў і паслуг назвалі галоўным 28%.
Эканамічны крызыс моцна паўплываў на моладзь. Цяпер яе асабліва не цікавіць, ці надае кампанія дастатковую ўвагу экалёгіі, як тое робіць Google, у галоўным офісе якой да 40% патрэбнай для працы энэргіі прадукуецца на месцы праз шматлікія сонечныя батарэі.
Тая ж сытуацыя і з этычнымі стандартамі: іх назвалі істотнымі для выбару працы толькі 27% выпускнікоў у параўнаньні з 37% у мінулым годзе. Экспэрты кажуць, што пакаленьне Y разьвіталася зь ідэалізмам мінулых галоў, бо жадае знайсьці хоць нейкую працу ва ўмовах зацяжной рэцэсіі.
Ernst & Young зноў стаў папулярным працаўцам зь неблагім ганарарам ў $50 тысяч
За апошні час для моладзі стала больш важным прадстаўніцтва патэнцыйнага працадаўцы ў Сеціве. Кампанія Ernst & Young ганарыцца тым, што была адным з піянэраў у стварэньні рэкрутынгавых прадстаўніцтваў у сацыяльных сетках. Цяпер карпарацыя мае больш за 40 тысяч фанаў на facebook.
Цікава, што адзін з самых лепшых ганарараў ($55 тысяч у год) прапануе дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Але гэта, па словах супрацоўнікаў дэпартамэнту, хутчэй нагода для пашырэньня жыцьцёвага вопыту, чым сапраўдная праца.