У сёлетнім наборы студэнтаў толькі траціна месцаў будзе бюджэтнай

У гэтым годзе на бюджэтныя месцы ў ВНУ будзе залічана болей 33 тысяч чалавек, агульны ж набор 2010 году складзе 95 тысяч студэнтаў. Таксама ў гэтым годзе адчыніцца яшчэ адна ВНУ, а рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне пройдзе он-лайн.

Да 53 дзейсных у Беларусі вышэйшых навучальных установаў далучыцца Вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных справаў, які знаходзіцца ў Магілёве, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». На Менск прыходзіцца 21 дзяржаўная ВНУ і 9 прыватных.

Рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне пачнецца сёлета 3 траўня і працягнецца па 1 чэрвеня ў рэжыме он-лайн.

Кампутаровая праграма ў парадку экспэрымэнта была пратэставаная летась у БДУіР і ГрДУ імя Янкі Купалы. Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі спадзяюцца, што такая сыстэма ўпарадкуе рэгістрацыю і дапаможа весьці яе па прынцыпе «аднаго вакна». Абітурыентам даецца права зарэгістравацца ня болей чым на тры прадметы, а для сярэдне спэцыяльных установаў — толькі на два.

Уні Вера 12:30, 28/04/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.