Лічбавую камэру навучылі маляваць усьмешкі
Нямецкія дасьледчыкі стварылі камэру, на здымках якой людзі заўжды ўсьміхаюцца. Што сапраўды робяць героі здымка ў момант фатаграфаваньня, камэру не цікавіць.
Новая камэра працуе прыкладна такім чынам. Ілюстрацыя з сайта digital.udk-berlin.de
Камэра, створаная дасьледчыкамі з Бэрлінскага ўнівэрсытэту мастацтваў, мае няхітры назоў Artificial Smile («Штучная ўсьмешка»). Як піша сайт Nerdapproved, людзі на фота гэтай камэры заўжды ўсьміхаюцца ў незалежнасьці ад таго, якім быў выраз іх твару ў момант здымак.
Такім чынам, камэры зьмяняе сам кантэкст здымку, чаго ніводная папярэдняя мадэль фотаздымача зрабіць не магла. Сакрэт у базе дадзеных усьміхаючыхся людзей, што ўбудаваная ў камэру. Яна шукае адпаведны здымак у базе, пасьля чаго адаптуе яе да зробленага кадра. Аб карэктнасьці атрыманых здымкаў не паведамляецца.
Тэхнічныя характарыстыкі як і будучы кошт Artificial Smile пакуль невядомыя. Таксама адсутнічае інфармацыя аб тым, калі «Штучная ўсьмешка» зьявіцца ў продажы.