Тысячы карыстальнікаў неабачліва прадалі свае душы онлайн-краме

Брытанскі сайт, якія гандлюе кампутарнымі гульнямі, стаў уладальнікам душ 7 з паловаю тысяч чалавек, якія няўважліва прачыталі ўмовы карыстаньня крамай.

Як паведамляе Fox News, фірма Game Station абнавіла ўмовы пакупкі гульняў 1 красавіка. У стандартны тэкст была дададзеная «агаворка пра бесьсьмяротную душу», сутнасьць якой палягала ў тым, што пакупнік гарантуе кампаніі-прадаўцу магчымасьць заявіць правы на яго душу.

«Робячы замову праз гэты вэб-сайт у першы дзень чацьвёртага месяца 2010 году Anno Domini (ад Нараджэньня Хрыстова), вы згаджаецеся прадаставіць нам непераходнае права заявіць правы […] на душу бесьсьмяротную вашу», — гаварылася ва ўмовах пакупкі гульняў.

Таксама ў ліцэнзійным пагадненьні адзначалася, што «калі вы, а) ня верыце ў тое, што ў вас ёсьць бесьсьмяротная душа, b) ужо аддалі яе іншай арганізацыі, c) не жадаеце прадастаўляць нам такую ліцэнзію, калі ласка, націсніце на спасылку ўнізе, каб ануляваць гэту ўмову і працягнуць транзакцыю».

Па дадзеных Game Station, прадаць свае душы такім чынам пагадзіліся каля 7.5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў. З гэтага кампанія зрабіла выснову, што 88% людзей не чытаюць ўмовы пакупкі тавараў у Інтэрнэце. Брытанцы таксама паабяцалі ўзнагародзіць тых нешматлікіх, хто ўсё ж націснуў на спасылку, па якой можна было адмовіцца ад продажу сваёй бесьсьмяротнай. Яны сталі ўладальнікамі ваўчару на 5 фунтаў.

А тыя, хто першага красавіка пагадзіўся на сумнеўную зьдзелку, хутка атрымаюць пісьмовыя сьведчаньні аб тым, што сайт на іх душы не прэтэндуе і ніякіх правоў не атрымліваў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0613 seconds.