Беларуская моладзь запрашаецца на стажыроўку ў Гдыню
Цэнтар супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні запрашае актыўных людзей зь Беларусі ўзяць удзел у двухтыднёвай стажыроўцы, якая адбудзецца на базе Цэнтру ўвосень гэтага году.
Апошні навучальны візыт моладзі зь Беларусі, Грузіі, Украіны і Малдовы адбыўся ўвесну гэтага году
На навучальны візыт у дзяржаўныя і няўрадавыя ўстановы Гдыні, Сопату і Гданьску запрашаецца актыўная і ініцыятыўная моладзь, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў.
Навучальныя візыты — выдатная магчымасьць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца болей аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сыстэмах, бізнэсе, СМІ, польскай культуры і гісторыі. Стажыроўка складаецца зь нефармальных сустрэч зь людзьмі, якія доўга і пасьпяхова працуюць у пералічаных сфэрах.
Арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражываньня і харчаваньня, выдаткі на страхоўку, а таксама 50–70% кошт візы.
Польская няўрадавая арганізацыя Цэнтар супрацоўніцтва моладзі ўжо некалькі гадоў прымае актыўных людзей зь Беларусі, Грузіі, Украіны і Малдовы. Агулам Цэнтар заплянаваў 9 візытаў для актыўнай моладзі. Бліжэйшы навучальны візыт адбудзецца 4–15 кастрычніка 2010 г., а таксама 2–13 лістапада 2010 г.
Для таго, каб стаць яго ўдзельнікам, трэба запоўніць анкету і даслаць яе на электронны адрас civic.cwm@gmail.com.
Падрабязная інфармацыя на сайце Цэнтру супрацоўніцтва.