9 красавіка канцэрт «... и Друг Мой Грузовик» і «Drum Ecstasy»

У менскім клюбе «Рэактар» 9 красавіка ўкраінцы «… и Друг Мой Грузовик» з прэзэнтацыяй альбому «Живот», а таксама менчукі «Drum Ecstasy» з прэзэнтацыяй альбому «Слухаць гучна».

… и Друг Мой Грузовик


У 1997 годзе ва ўкраінскім горадзе Днепрапятроўску тры маладыя хлопцы ствараюць гурт «Я и Друг Мой Грузовик " з мэтай выступіць на мясцовым рок-фэсце «Кар’ер» і разыйсьціся па дамох, аднак гурт зрабіў фурор, і музыканты вырашылі працягнуць сумесную творчасьць. За 13 гадоў гурт дасягнуў неверагодных вышынь і пасьпеў выступіць на такіх фэтах як «Kazaнтип», «Tussovka» ў Хэльсынкі, «Skif», «За чыстае Балтыйскае мора», «Окна открой!», «Пустые холмы», «Sziget», «Нашествие» і многіх іншых. Беларусы чулі гурт на фэстывалі «Басовішча-2008».

У канцы 2009 года гурт запісаў і прэзэнтаваў у Кіеве новую «канцэртную» праграму «Живот». І неадкладна адправіўся ў вялікі тур «Не жалея живота своего».

DRUM ECSTASY

Drum Ecstasy

Гурт шырока вядомы як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Цяжкая танцавальная музыка — такое вызначэньне найбольш дакладна характарызуе стыль, у якім праходзяць клюбныя выступы гурта. Жывыя бубны і шчыльны гук бас-гітары, прапушчанай праз доўгі ланцуг апрацовак, страбаскопы і сьветлавыя эфэкты, накіраваныя ў публіку — бяспройгрышная схема выступу. Музыка калектыву выкарыстоўвалася ў кінафільмах «Ночной дозор», «Дневной дозор», «Самый лучший фильм», у сэрыяле «Мужчины не плачут».

«Drum Ecstasy» прадставіць свой новы альбом «Слухаць гучна», над якім ішла праца на працягу апошніх 3 гадоў. Гэтакі доўгі тэрмін працы над матэрыялам абумоўлены пошукам новага гучаньня гурта: ўзмоцненыя электронікай бубны і новы гук бас гітары.

  • 9 красавіка, 19:00
  • Клюб «Рэактар» (Менск, вул. В. Харужай, 29)
  • Квіткі: 35 000 папярэдне, 45 000 у дзень імпрэзы, 60 000 столікі
  • Інфалінія: +375 29 7002244 +375 29 1212 524
14:20, 02/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.