«Пошлы глямур» ад гурта «Мутнаевока»

«Пошлы глямур у студыі…і ў жыцьці. Альбом „Пошлы глямур“ — гэта чырвоная пляма на беласьнежнай спадніцы вашай каханай; гэта віно за 5 руб. у бакале з-пад марціні; гэта людзкі бруд, якім мы кідаемся адзін у аднаго… Не зважаючы на легкадумны настрой альбому, яго наіўнасьць, ён накіраваны на тых, хто скептычна ставіцца да альтэрнатыўнага боку беларускамоўнай сцэны», — гурт «Мутнаевока» прэзэнтуе свой альбом.

«Палітыка, цяжкі лёс, псэўдапазытыў, танцы на палянцы і г.д. — вось што прыходзіць на думку чалавека, калі ён чуе пра беларускамоўны гурт. „Пошлы глямур“ дае права выбіраць.

Праца над запісам альбому пачалася 1 ліпеня 2009 года ў студыі „PhantomRec“ з гукарэжысэрам Уладзімірам Яўменчыкам. Большая колькасьць матэрыялу была падрыхтованая за тры гады да запісу, некаторыя песьні нарадзіліся сёлета. Таму трэкі напісаныя ў розны час, пад розным уплывам і далі, на наш погляд, альбому своеасаблівы і разнастайны характар і нарыс. Пад занавес усёй працы ў гурце ў якасьці сэсійнага музыкі зьявілася клявішніца Аня Турцэвіч, якая ўнесла свой жаночы настрой у некалькі кампазыцый», — распавядаюць пра сваю працу музыкі.

Прэзэнтацыя альбому заплянаваная на 6 траўня ў менскім клюбе «Рэактар»

12:00, 29/03/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0636 seconds.