Усе ўкраінскія студэнты атрымаюць ільготы на праезд у транспарце

Дагэтуль права на ільготы мелі толькі студэнты дзяржаўных ВНУ. Такім чынам, студэнты недзяржаўных ВНУ і навучэнцы ПТВ усіх формаў уласнасьці з 1 студзеня 2005 года будуць атрымліваць ільготы на транспартны праезд на роўні з навучэнцамі дзяржаўных вышэйшых установаў.

Такую пастанову прыняў Кабінет Міністраў Украіны. Ільготы на праезд будуць дзейнічаць, як звычайна, з 28 жніўня па 28 ліпеня.

У бюджэце 2005 года прадугледжваецца больш 60-ці мільёнаў грыўнаў, якія забясьпечаць 50-ці адсоткавы праезд у транспарце яшчэ 250 тысячаў студэнтаў. А менавіта столькі навучэнцаў прыватных ВНУ зь 1 студзеня будуць карыстацца ільготамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.