У Расеі выкладчык мяняў добрыя адзнакі на сыр і каўбасу

Выкладчыка аднаго з каледжаў Магнітагорска абвінавачваюць у тым, што той для здачы залікаў і іспытаў патрабаваў ад студэнтаў прыносіць рыбу, гарбату, сыр і каўбасу. Цяпер яму пагражае зьняволеньне да 4 гадоў.

Выкладчык навучаў студэнтаў каледжу фізычнаму выхаваньню дзяцей дашкольнага ўзросту. Па вэрсіі сьледчых, замест праверкі ведаў ён патрабаваў за выніковыя адзнакі ежу і сьпіртныя напоі, перадае Reuters.

Сьледчы камітэт пры Чалябінскай абласной пракуратуры распачаў супраць выкладчыка крымінальную справу па артыкуле «злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі». Цяпер яму пагражае штраф альбо зьняволеньне да 4 гадоў.

Хаця ежа ня самы дзіўны мэтад падвысіць пасьпяховасьць. У 2004 годзе прафэсар аднаго з каледжаў амэрыканскага штату Паўночная Караліна вымушаны быў звольніцца пасьля таго, як стала вядома, што ён прапановаў добрыя адзнакі за ня меней добры стрыптыз.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0086 seconds.