«Геадэзія», «аэракасьмічныя тэхналёгіі», «аўтамабільныя дарогі» ды іншыя — новыя спэцыяльнасьці ў беларускіх ВНУ
Восем беларускіх ВНУ з гэтага году адчыняюць набор на новыя спэцыяльнасьці. У агульнадзяржаўны клясыфікатар «Спэцыяльнасьці й кваліфікацыі» цяпер дадалося яшчэ дзьве спэцыяльнасьці, навучаньне па якіх яшчэ не вялося ні ў воднай ВНУ краіны.
Так, у БДУ з гэтага году пачынаецца набор на дзьве новыя для Беларусі спэцыяльнасьці: «прыкладная інфарматыка» і «аэракасьмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сыстэмы і тэхналёгіі».
У БНТУ зьяўляецца новая для ўнівэрсытэта спэцыяльнасьць «геадэзія», а ў БДПУ ім. М.Танка — «Расейская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская», «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (літоўская, польская)».
У Міжнародным дзяржаўным экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава можна будзе вывучаць «біяэкалёгію», у БДУІР — «электронныя сыстэмы бясьпекі», БрДУ імя Пушкіна — «экалягічны маніторынг, мэнэджмэнт і аўдыт», у Полацкім дзяржунівэрсытэце — «аўтамабільныя дарогі», «геаграфію (геаінфармацыйныя сыстэмы)», «электразабесьпячэньне», у Гомельскім дзяржунівэрсытэце імя Скарыны — «музэйная справа і ахова
Паводле Белта