Каліфарнійскія студэнты ўзбунтаваліся з-за вісельнай пятлі
Студэнты Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега зладзілі акцыю пратэсту і ўварваліся ў офіс рэктара з-за вісельнай пятлі, якая была знойдзеная напярэдадні ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы.
Адна з найстарэйшых і самых прэстыжных навучальных устаноў ЗША бурліць
Усё пачалося з таго, што ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы адзін са студэнтаў знайшоў вісельную пятлю, падвешаную на край кніжнай паліцы. Выкарыстаньне пятлі узыходзіць да пэрыяду сэгрэгацыі ў ЗША, калі гэты прадмет сымбалізаваў лінчаваньне нэграў і вывешваўся ў грамадзкіх месцах каб запалохаць чарнаскурае насельніцтва Амэрыкі. З тых часоў дэманстрацыя пятлі на публіцы асацыіруецца з распальваньнем расавай нянавісьці, а сам жэст у некаторых амэрыканскіх штатах караецца штрафамі.
Як піша The San Diego Union-Tribune, на наступны дзень некалькі соцень студэнтаў выйшлі на акцыю пратэсту з патрабаваньнем да кіраўніцтва ўнівэрсытэту разабрацца з праявамі расавай нянавісьці ў навучальнай установе і пакараць вінаватых.
Рэктар Фокс некалькі разоў зьвярталася да тых, хто сабраўся з абяцаньнем разабрацца ў сытуацыі і просьбай разысьціся, аднак студэнты, незадаволеныя бязьдзейнасьцю кіраўніцтва, учынілі масавыя беспарадкі.
Рэктар Фокс імкнецца супакоіць студэнтаў. Фота NELVIN C. CEPEDA / UNION-TRIBUNE
Яны ўварваліся ў офіс рэктара, дзе працягнулі акцыю пратэсту. Паведамляецца, што два студэнты ўжо затрыманыя. Яны падазраюцца ў падбухторваньні да беспарадкаў і нападзе на супрацоўніка праваахоўных органаў.
Высьветлілася, што пятлю падвесіла адна са студэнтак унівэру, якая прызналася ў гэтым у ананімным лісьце, апублікаваным у студэнцкай газэце. Дзяўчына, якая сама належыць да нацыянальнай меншасьці, называе зьяўленьне пятлі ў бібліятэцы «безразважным актам і дурной памылкай», сьцьвярджаючы, што вяроўка была вывешаная выпадкова.
Цяпер студэнтка адхіленая ад заняткаў, а сама яна знаходзіцца пад сьледзтвам па падазрэньні ў распальваньні расавай нянавісьці.
Выпадак зь пятлёю стаў ня першым у шэрагу падзей, у якіх студэнты ўгледзелі заклік да распальваньня расавай нянавісьці ў