«J:морс» выпускае запіс «Канцэрта ў тэатры»
5 сакавіка гурт «J:морс» выпусьціць на CD и DVD «Концэрт у театры» —запіс нашумелага сьнежаньскага выступу ў тэатры ім. Я.Купалы, прымеркаванага да 10-годзьдзя калектыву. Тэлевэрсію канцэрта можна будзе ўбачыць у эфіры «Першага нацыянальнага» вечарам 8 сакавіка.
Квіткі на гэты канцэрт разышліся за два тыдні да выступу, нягледзячы на тое, што месца в партэры каштавала ад 70 до 100 тысяч. Ажыятаж быў невыпадковым – музыканты рыхтавалі для гэтага канцэрту адмысловую праграму. На прыглушаным гуку ў асаблівай тэатральнай атмасфэры і з нетыповымі для групы інструмэнтамі прагучалі гіты разных гадоў, а таксама песьні, па якім усе пасьпелі засумаваць, уключаючы «Поезд», «Глядзі», «Календарем», «Серая тень», «Мятное лето». Агулам, усё гэта мала нагадвала стандартны «справаздачны» канцэрт.
«За гэтыя 10 год у нас былі сотні выступаў, але менавіта такога ня было яшчэ ніколі, – гаворыць Уладзімір Пугач. – І месца асаблівае, і праграма незвычайная, і кантакт з гледачамі зусім іншы. Звычайна на канцэртах у нас пастаянна гучна і шумна, а тут часам перад песьнямі было чутно, як людзі дыхаюць, – настолькі ўзрушальная акустыка».
Абедзьве вэрсіі альбому выпусьціць кампанія West Records. CD будзе ўключаць 16 песень, сярод якіх прадстаўленыя ў часе канцэрту дзьве новыя кампазыцыі – «Беги» и «Просто так». У DVD-вэрсіі да іх дадасца 4 эксклюзіўных бонус-трэка, сярод якіх дуэты з заснавальнікам «J:морс» Арцёмам Лядоўскім, сааўтарам многіх песень Вячаславам Бандарэнка і лідэрам N.R.M. Лявонам Вольскім.
10 сакавіка ў 18.00 у краме «Містэрыя гука» (Сурганава, 50) адбудзецца аўтограф-сэсія гурта «J:морс», прысьвечаная выхаду CD/DVD «Канцэрт у тэатры». Даведкі: (017) 292 41 76.
Паводле прэс-рэлізу