Нямецкія пацыфісты заклікаюць выпіць шампанскага на магіле жаўнера

Прадстаўнікі ініцыятывы «Жаўнеры гінуць — мы сьвяткуем» заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыходзіць да помніка невядомаму жаўнеру і расьпіваць там шампанскае, як толькі стане вядома пра чарговую сьмерць нямецкага жаўнера ў Аўганістане.

 

Акцыю, якую ладзіць існуючая ўжо больш за стагодзьдзе недзяржаўная арганізацыя «Таварыства дзеля міру», нават яе прыхільнікі ўспрымаюць неадназначна, піша нямецкае выданьне Die Welt.

«У кожнага нармальнага чалавека такая ідэя выклікае толькі боль і крыўду», — сьцьвярджае Томас Робэ, сябра камісіі нямецкага парлямэнту па справах жаўнераў. Не падзяляе поглядаў «Таварыства дзеля міру» і бэрлінская пракуратура, якая ўжо разглядае магчымасьць распачынаньня крымінальнай справы па гэтым пытаньні.

Арганізатары акцыі, са свайго боку, задаволеныя рэакцыяй грамадзтва.

«Такая рэакцыя азначае, што мы дасягнулі мэты і выклікалі дыскусію аб ўдзеле нашых жаўнераў у вайне ў Аўганістане», — заявіў прадстаўнік Таварыства нямецкаму СМІ.

Варта адзначыць, што дыскусія аб удзеле нямецкіх войскаў у гэтай вайне ідзе ўжо даўно. Сёньня ніжняй палата парлямэнту Нямеччыны падтрымала рашэньне ўраду адправіць дадатковы кантынгент у 850 жаўнераў у Аўганістан. Зараз у гэтай краіне знаходзяцца 4300 нямецкіх вайскоўцаў, паведамляе euronews.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.