70% працадаўцаў могуць адхіліць рэзюмэ з-за адмоўнай он-лайн рэпутацыі кандыдата
Пошукі працы могуць завершыцца нічым на падставе непрыстойных фотак з вашым удзелам у «VK» альбо сьцяны ў Facebook, запоўненай брыдкаслоўямі. Такія вынікі дасьледаваньня меркаваньняў экспэртаў у Эўропе і ЗША прадставіла кампанія Microsoft.
Дасьледаваньне, праведзенае сярод спэцыялістаў па найму, а таксама наведвальнікаў Сеціва ў ЗША, Францыі і Нямеччыне выявіла, што значная частка насельніцтва гэтых краін не разумее, якім чынам іх паводзіны ў Інтэрнэце, профіль у сацыяльных сетках і іншыя атрыбуты жыцьця звычайнага карыстальніка могуць адбіцца на прафэсійнай кар’еры.
Так, 70% спэцыялістаў, якія займаюцца пошукам людзей для працы, дапускаюць, што могуць адхіліць рэзюмэ на падставе дрэннай сеціўнай рэпутацыі патэнцыйнага супрацоўніка. У той жа момант каля 60% карыстальнікаў Сеціва лічыць, што іх рэпутацыя ў Інтэрнэце можа адбіцца на кар’еры. І толькі 15% зь задумваюцца над гэтым перад тым, як посьціць нешта ў глябальным павуціньні.
Хаця ёсьць у дасьледчыкаў і станоўчая інфармацыя: абсалютная большасьць спэцыялістаў па пошуку кадраў лічыць, што добрая
Таму адмаўляцца ад сацыяльных сетак таксама ня варта. Як піша Пітэр Кулэн (Peter Cullen), што адказвае ў Microsoft за пытаньні бясьпекі асабістай інфармацыі, «
Паводле Microsoft Privacy & Safety