Кожны трэці шукае ў Сеціве каханьне

Брытанская карпарацыя BBC наладзіла апытаньне амаль 11 тысяч карыстальнікаў Сеціва з 19 краінаў. Першыя вынікі апытаньня сьведчаць, што 30% інтэрнэтчыкаў абіраюць Сеціва як прыдатнае месца для пошукаў каханьня.


Выява зь вядомай рамантычнай гісторыі 2007 году, калі ў Нью-Ёрку з дапамогаю інтэрнэту хлопец адшукаў дзяўчыну сваёй мары, у якую закахаўся зь першага позірку, убачыўшы ў вагоне мэтро.

Цікава, што найбольш вераць у «сеціўнае» каханьне Індыя і Пакістан, дзе паказчык пошуку пары праз Сеціва сягае да 60%. У Гане — 47%, на Філіпінах — 42%.

У той жа час жыхары разьвітых краінаў меней вераць у посьпех такіх пошукаў, таму ў Вялікабрытаніі шукаюць каханьне празь Сеціва 28% карыстальнікаў, у ЗША — 21%, у Паўднёвай Карэі — 16%.

Таксама на схільнасьцях да рамантычных прыгодаў у Сеціве адбіваецца адукацыя. Прааналізавана, што сярод інтэрнэтчыкаў з вышэйшай адукацыяй пару сабе шукае 28%, а сярод карыстальнікаў без дыплёму — 36%.

У цэлым, апытаньне BBC тычылася і іншых відаў сацыяльнай актыўнасьці ў Сеціве, але поўныя вынікі дасьледаваньня абяцаюць апублікаваць 8 сакавіка.

Паводле Reuters

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0686 seconds.