ТОП бязглуздых законаў пра сэкс

Сёньня дзень сьвятога Валянціна, але са сьвяткаваньнем яго ў розных частках сьвету могуць выйсьці запары. Канешне, калі не чытаць мясцовых законаў, якія бываюць надзвычай дзіўнымі. Што будзе з тымі, хто вырашыць заняцца сэксам перад домам пасьля заходу сонца ў амэрыканскай Мантане, і што ня можа рабіць сьвіньня ў аэрапорце ў Тэхасе. Крыху трэшняка на Generation.bY.

Ніжэй разьмешчаныя вытрымкі з даволі абсурдных на наш густ законаў, якія маюцца ў розных краінах сьвету.

Сэкс на парозе

  • Так, напрыклад, у штаце Ваёмінг закон забараняе займацца сэксам на ўваходзе ў краму.
  • У Паўднёвай Дакоце забаронена займацца сэксам ў гатэлі на падлозе.
  • У штаце Кентукі жанчыне забаронена паказвацца ў купальніку на дарозе. Адзінае выключэньне магчыма ў тым выпадку, калі яна суправаджаецца двума паліцэйскімі.
  • У Мантане забаронена займацца сэксам перад домам пасьля заходу сонца.
  • У штаце Нябраска ў гатэлі займацца сэксам можна толькі ў чыстай начной кашулі.

Жывёльныя радасьці

  • У Каліфорніі кошка з сабакам павінны атрымаць спэцыяльны дазвол на заняткі любоўю адно з адным.
  • Закон Аляскі забараняе ласю займацца сэксам на вуліцах гораду.
  • У Ліване мужчыне дазволена мець сэкс з жывёламі, калі жывёла жаночага полу. Сэкс з жывёламі мужчынскага полу караецца сьмерцю.
  • У Тэхасе існуе закон, які забараняе сьвіньням займацца сэксам на тэрыторыі аэрапорта.
  • На Блізкім Усходзе закон ісламу кажа: «Пасьля сэксу зь ягнём сьмяротны грэх ужываць гэтае ягня ў ежу».

Шлях каханьня

  • У штаце Юта процізаконна займацца з мужчынам сэксам у той час, калі яго вязуць у рэанімацыю.
  • Калі паліцэйскія ў штаце Айдаха заўважаць людзей, якія займаюцца сэксам у машыне, то перад тым, як падысьці да іх, людзі ў форме будуць абавязаныя пасыгналіць і пачакаць 2 хвіліны, і толькі потым ісьці да машыны з каханкамі.
  • У Пэнсыльваніі процізаконна займацца сэксам з кіроўцам грузавіка ў яго машыне.
  • У Нью-Мэксыка занятак сэксам ў машыне падчас абедзеннага перапынку забаронены. Але ўсё будзе ОК, і ніхто не прычэпіцца, калі ў машыне ёсьць фіраначкі.
  • У Аклахоме закон забараняе мастурбацыю для чалавека, які назірае за сэксам двух іншых людзей у машыне.

Любоў да труны

  • У Ганконгу жонка мае права забіць мужа, які ёй здрадзіў, але зрабіць гэта яна можа толькі голымі рукамі.
  • У Інданэзіі пакараньне за мастурбацыі — абезгалоўліваньне.

Для гурманаў

  • У Вашынгтоне адзінай дазволенай пазыцыяй ёсьць місіянэрская. Любыя іншыя пазыцыі не законныя.
  • У Мінесоце муж ня можа мець сэкс з жонкай, калі ад яго патыхае часныком або цыбуляй.
  • У штаце Айова мужчыну дазволена рабіць ня больш за 3 глыткі піва, у той час як ён займаецца сэксам.

Асьцярожна

  • У Вашынгтоне ёсьць закон, які забараняе занятак сэксам з цнатлівай дзяўчынай.
  • У Нэвадзе сэкс без прэзэрватыва незаконны.
  • Іліноіс: калі хто-небудзь з партнэраў у любы момант палавога акту скажа «не», то яго партнэр абавязаны спыніцца. Інакш сэкс па ўзаемнай згодзе ператворыцца ў згвалтаваньне.

Мара ідыёта

  • На Гуаме існуе мужчынская прафэсія, якая заключаецца ў тым, каб езьдзіць па вёсках і пазбаўляць дзяўчат цнатлівасьці. Справа ў тым, што па законах Гуаму нявіньніца пазбаўленая права выходзіць замуж.

Факты паводле lookatme.ru

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.096 seconds.