Алімпійскі талісман пераблыталі з пэдамядзьведзем
Польская газэта разам з сымбалямі Алімпіяды ў Ванкувэры памылкова надрукавала папулярны ў Інтэрнэце талісман пэдафілаў. Аўтар лягатыпу мяркуе, што памылка адбылася
Пэдамядзьведзь у кампаніі алімпійскіх талісманаў у польскай газэце
Пэдамядзьведзь, буры футравы мядзьведзь зь вялізнымі вачыма і піжонскай усьмешкай, зьявіўся некалькі гадоў таму на сеціўных форумах як зьдзеклівы сымбаль для пэдафілаў і тых, хто посьціць сумнеўны кантэнт у Сеціве. Хутка мядзьведзь стаў надзвычай папулярным
У мінулым ліпені ванкувэрскі мастак Майкл Бэрык (Michael Barrick) разьмясьціў у сваім блогу выяву пэдамядзьведзя разам з трыма афіцыйнымі талісманамі зімовай Алімпіяды ў Ванкувэры, якая адчыняецца 12 лютага.
Турысты фатаграфуюцца з афіцыйнымі сымбалямі Алімпіяды
А польскае выданьне Gazeta Olsztynska нядоўга думаючы перадрукавала гэтую выяву ў артыкуле, прысьвечаным Алімпіядзе. Так пэдамядзьведзь трапіў у адну кампанію з талісманамі гульняў: марскім мядзьведзем Міга, сьнежным чалавекам Куатчы і «духам жывёлаў» Сумі.
Як мяркуе аўтар выявы, газэтчыкі выбралі першы зручны малюнак, які выдала пошукавая сыстэма Google. Выява пэдамядзьведзя знаходзіцца дастаткова высока ў выніках пошукавага запыту на талісманы Алімпіяды.
Выява пэдамядзьведзя знаходзіцца дастаткова высока ў выніках пошукавага запыту на талісманы Алімпіяды
Як адзначае Майкл Бэрык, скандал прыцягнуў увагу да яго працы. Грошы, якія ён спадзяецца зарабіць на прытоку новых кліентаў, уражаных пэдаскандалам, мастак плянуе патраціць на выплату ўзрослых
Паводле Canwest News Service