У крамах Саудаўскай Арабіі шукаюць тавары, прысьвечаныя Дню сьвятога Валянціна
Паліцыя Саудаўскай Арабіі праводзіць ператрусы ў мясцовых крамах. Супрацоўнікі праваахоўных органаў каралеўства шукаюць тавары, якія маюць дачыненьне да сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна. У Саудаўскай Арабіі гэта сьвята забароненае.
Фота kokoloveguam
У прыватнасьці, гаворка ідзе аб чырвоных ружах, таварах у форме сэрцаў і чырвонай абгортачнай упакоўцы. Ад падобных тавараў крамам «належыць пазбавіцца», заявілі ў паліцыі.
Адзначаецца, што на працягу года падобныя тавары прадаваць дазволена, аднак напярэдадні 14 лютага яны ператвараюцца ў «кантрабанду».
Каментары праз FACEBOOK