У Беларусі перамог Януковіч
У другім туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны на беларускіх выбарчых участках перамог Віктар Януковіч, які набраў 64.31% галасоў. Ён жа займае першае месца па ўсёй краіне па выніках падліку 99,98% бюлетэняў.
Мітынг прыхільнікаў Януковіча за двадні да першага туру. Кіеў
У цэлым на замежнай выбарчай акрузе (улучала 76 краін), часткай якой былі беларускія ўчасткі, перамагла Цімашэнка з 60,57% галасоў. Лідэр Партыі рэгіёнаў набраў толькі 33,96%. Цікава, што ў першым туры выйграў Януковіч (29,57% супраць 23,24%).
Таксама Януковіч набраў большасьць галасоў грамадзян Ўкраіны, якія знаходзяцца ў Іране і Кітаі, Малдове, Чарногорыі, Нігерыі і іншых, пераважна азіяцкіх, посткамуністычных альбо афрыканскіх краінах. Ва ўсіх «старых» краінах Эўразьвязу (далучаных да 2004 году), акрамя Фінляндыі, перамагла прэм’
Аднак у Цімашэнцы не атрымалася ўзяць дастатковай колькасьці галасоў, каб абысьці Януковіча. На дадзены момант яна адстае ад лідэра Партыі рэгіёнаў на 3.49% (45.47% супраць 49.96% пры 4.36% тых, хто прагаласаваў супраць усіх).
Місіі міжнародных назіральнікаў ва Украіне прызналі выбары ў цэлым свабоднымі і дэмакратычнымі, указаўшы на шэраг парушэньняў на выбарчых участках, прабелы ў заканадаўчай базе, а таксама на непажаданасьць надалей мяняць закон аб выбарах прэзыдэнта ў пэрыяд паміж першым і другім турамі.
Разьмеркаваньне галасоў выбаршчыкаў па рэгіёнах Украіны: сіні колер - Януковіч, Чырвоны - Цімашэнка. Мапа pravda.com.ua
Па словах Юлія Цімашэнкі, украінскія выбары яшчэ ня скончаныя. Яна зьбіраецца аспрэчыць іх вынікі ў судзе.
Фота Алесь Bezuher