Канцэрт гурта Rammstein пройдзе ў Менску 7 сакавіка

Канцэрт знакамітага нямецкага гурта Rammstein пройдзе 7 сакавіка на галоўнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Минск-Арена». Арганізатары канцэрту — Палац Рэспублікі — паведамляюць, што квіткі коштам ад 80 да 300 тыс. бел. рублёў паступяць у продаж з 21 студзеня.

 

Інфармацыя пра выступ Rammstein у Беларусі пацьвярджаецца і на афіцыйным сайце гурта, дзе Менск пазначаны у сьпісе гарадоў сусьветнага турнэ з нагоды выхаду новага альбому Liebe ist fur alle da.

11:50, 01/02/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.