У сакавіку ў Менск можа прыехаць Rammstein

Некалькі сталічных канцэртна-відовішчных арганізацый вядуць перамовы пра арганізацыю выступу Rammstein у Менску. Паводле папярэдняй інфармацыі, першы ў Беларусі канцэрт знакамітага нямецкага гурта плянуецца на 7 сакавіка 2010 года.

 

Як паведамілі БелаПАН у адной з арганізацый, якая вядзе перамовы пра канцэрт, чакаецца, што месцам яго правядзеньня стане цэнтральная пляцоўка спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», якая зьмяшчае да 15 тысяч гледачоў. Пытаньні, што тычацца кошту білетаў і гуртоў «на разагрэве» у Rammstein, пакуль ўзгадняюцца.

Па словах арганізатараў канцэрту, акрамя музыкаў мусіць прыехаць адміністрацыя калектыву і тэхнічны пэрсанал, усяго каля 40 чалавек. Гурт прывозіць ўласнае музычнае абсталяваньне на пяці грузавіках. Што тычыцца бытавога райдэру, то для музыкаў патрабуецца пяцізоркавы гатэль, для тэхпэрсаналу — трохзоркавы.

Зараз Rammstein ладзіць сусьветнае турнэ ў межах выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da. У канцы лютага наступнага года гурт плянуе даць канцэрты ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, 4 сакавіка — у Рызе, 5 сакавіка — у Вільні, 9 сакавіка — у Кіеве.

Гурт Rammstein утварыўся ў студзені 1994 года. Музычны стыль калектыву злучае ў сабе элемэнты індастрыял-мэталу і традыцыі нямецкай цяжкой музыкі. Rammstein — адзін з самых папулярных рок-гуртоў Германіі, шырока вядомы і ў сьвеце. Амаль усе песьні калектыву выконваюцца на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічным шоў і эпатажнымі тэкстамі.

20:29, 23/12/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0558 seconds.