«Без Билета» выклалі ў Сеціва лепшыя песьні ў новым зборніку «Красному диску солнца»
Гурт «Без Билета» выпусьціў новы рэліз. Сёньня ў каманды выйшаў зборнік «Красному диску солнца». Ён даступны для вольнага спампоўваньня на сайце bezbileta.net. У рэліз уключаныя 10 кампазыцый, большасьць зь якіх — новыя вэрсіі песень, знаёмых слухачам па альбомах «Африка» і «Кино».
«Красному диску солнца» — гэта зборнік нашых лепшых песень з апошніх двух альбомаў, да працы над якім мы падышлі творча, — кажа лідэр «Без Билета» Віталь Артыст. — Мы хочам дазволіць нашым песьням жыць сваім жыцьцём і афіцыйна запускаем іх у глябальную сетку. Мноства людзей не маюць магчымасьці набыць нашы дыскі, але цяпер яны могуць узяць іх зь інтэрнэту. Сябры, няхай гэтыя песьні натхняюць вас, а пасьля мы даедзем да вас і выканаем іх на канцэртах. Яшчэ мне падабаецца, што
інтэрнэт-пляцоўка — гэта выдатная праверка адэкватнасьці нашай музыкі. Калі яна бясталентная — ніхто не стане яе пампаваць нават за бясплатна, а калі ў ёй нешта ёсьць — людзі самі будуць знаходзіць яе і перадаваць адзін аднаму без умяшальніцтвамэдыя-тэхналёгій ».
Выпуск падобных запісаў наўздагон нумарным альбомам для «Без Билета» ўжо становіцца фірмовай традыцыяй. За «нарисована» пайшоў
«Для мяне песьні — гэта жывая субстанцыя, у любы момант я магу іх дапісаць або штосьці зьмяніць, — тлумачыць Віталь Артыст. — Так, для новага рэлізу ў адным з галоўных гітоў „Без Билета“ мы цалкам перапісалі прысьпеў. Сёньня мне так падабаецца больш, і я ў гэтым не адзінокі. Прадбачу бурную рэакцыю даўніх прыхільнікаў, але спадзяюся, яны ацэняць і гумар таго, што адбываецца, таксама».
Трэк-ліст «Красному диску солнца»:
- 1. По ветру (2010)
- 2. Красному диску солнца (feat. Cяргей Міхалок) (2010)
- 3. Мы с тобой одной крови
- 4. Птицы из Африки летят
- 5. Танцуй (2010)
- 6. Страна приливов (2010)
- 7. Африка
- 8. Мечтатели
- 9. Good.bye
- 10. Аватары
- bonus: Мы с тобой одной крови (story)
Спампаваць новы рэліз можна на сайце гурта — bezbileta.net/bezbileta_red_sun.rar.