Да 2016 году рынгтоны могуць зьнікнуць

На думку экспэртаў, «сьмерць» рынгтонаў — зьява лягічная. Як і любы бізнэс, ён уключае этапы росту, сьпеласьці й падзеньня. Рынак кароткіх аўдыёфрагмэнтаў дасягнуў свайго піку ў 2007-м і зараз пайшоў на спад.


Выява IBIS World

У 2007-м аварот рынгтонаў на рынку ЗША склаў рэкордныя $881 млн, у гэтым годзе продажы чакаюцца ў межах $750 млн, а к 2016 году мэлёдыі для мабільнікаў могуць зьнікнуць як зьява, паведамляе Electronista.

Аналітыкі з IBIS World заўважаюць, што з ростам папулярнасьці сацыяльных сетак і смартфонаў карыстальнікаў усё меней цікавяць гучныя званкі, а высокі кошт на рынгтоны ў ЗША (каля 2–3 даляраў) таксама не спрыяе росту папулярнасьці на іх. Прасьцей ужо набыць цэлую песьню і паставіць у якасьці званка альбо скласьці ўласны рынгтон.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.