Тэлескоп – праз інтэрнэт
Прафэсар дэпартаманта фізыкі і астраномі Ўнівэрсытэта Кентукі Сукета Бхаўсар (Suketo Bhavsar) мае намер усталяваць у Аўстраліі тэлескоп, які яго студэнты маглі б выкарыстоўваць праз інтэрнэт, перадае АР.
На думку Бхаўсара, стварэньне такога тэлескопа было б надзвычай карысным для студэнтаў, якія змаглі б праводзіць зь яго дапамогай невялікія навуковыя дасьледаваньні.
Разьмясьціць жа яго ў Аўстраліі было б надзвычай зручна, бо калі там ноч, лепшы час для назіраньняў за зоркамі, у Кентукі дзень і студэнты ў клясе.
Фонд навукаў й інжынэрнага мастацтва Кентукі ўжо фінансаваў дасьледаваньне, якое дазволіць заключыць, наколькі праект Бхаўсара рэальны. Што ж датычыць фінансаваньня, то прафэсар зьбіраецца прасіць грант у Нацыянальнай навуковай арганізацыі ЗША і NASA.