Амэрыканскі прафэсар патрабуе забараніць слова «гік»

Вас называюць «гікам» і вы крыўдуеце? Вось і амэрыканскі прафэсар псыхалёгіі Дэвід Андэрэгг лічыць, што такія слоўцы ствараюць неспрыяльную аўру вакол матэматыкаў і кампутаршчыкаў і адштурхоўваюць маладое пакаленьне ад заняткаў навукай. На думку прафэсара, «гік» — словам амаль што расісцкае, таму яго варта забараніць.

Нядаўна ў газэце New York Times выйшаў артыкул аб тым, што ЗША патрэбна больш «гікаў» і «нэрдаў» (пад апошнім словам хаваюцца батанікі-зануды, якія пазьбягаюць соцыюму). Ідэя, выказаная ў артыкуле, простая: навука разьвіваецца хуткімі тэмпамі, але ёй патрэбна ўсё больш «сьветлых галоваў», якім цікава было б займацца інфарматыкай і матэматыкай, сумяшчаючы іх зь іншымі навукамі.

Прывабліваць будучых кампутарных геніяў зьбіраюцца пасьпяховай кар’ерай, вобраз якой маячыць недзе наперадзе. Як прыклад, некалькі крутых навукоўцаў-дырэктараў, якіх у дзяцінстве абзывалі «нэрдамі», я цяпер, у свае 47, яны сталі, напрыклад, дарадцамі адміністрацыі Абамы.


Круты гік: у дзяцінстве доктара Галамку называлі нэрдам. Ён вырас і заняўся працай у галіне, якая мяжуе з мэдыцынай і інфарматыкай. Цяпер Галамка - дарадцай адміністрацыі Абамы

Аб тым, што будучыня за прафэсіямі, якія сумяшчаюць раней цяжка сумяшчальнае: інфарматыку і анімацыю, напрыклад, — ніхто не спрачаецца. Але вось як прывабіць моладзь засесьці за кампы не для бясконцага камэнтаваньня фотак у Фэйсбук, а дасканалага знаёмства з графічным пакетам альбо моваю праграмаваньня — пытаньне нялёгкае.

І першае, што прапануе зрабіць для гэтага прафэсар каледжу псыхалёгіі ў Бэнінгтоне Дэвід Андэрэгг — адмовіцца ад зьневажальных на яго думку словаў «гік» і «нэрд».

Па словах прафэсара, тэрміны «гік» і «нэрд» часьцей за ўсё ўжываюцца для абазначэньня людзей зь нейкімі спэцыфічнымі навыкамі і адсутнасьцю здольнасьці камунікаваць зь людзьмі, і гэта ніяк нельга назваць «крутасьцю». Акрамя таго, матэматыку і навуку часта зьвязваюць з вышэйзгаданымі паняцьцямі, таму маладое пакаленьне, каб яго не прылічылі да «гікаў», ігнаруе свае здольнасьці ў галіне навукі і не рэалізуе іх.

Хаця ў некаторых элітных школах Манхэтана атрымаць мянушку «гік» — гэта нават вельмі крута, у многіх іншых рэгіёнах ЗША такую клікуху ўспрымуць ня так адназначна.

Прафэсар псыхалёгіі лічыць, што для таго, каб прыцягнуць у навуку сьвежую кроў, трэба перастаць запалохваць падлеткаў рознымі «гікамі» і «адправіць падобныя выразы ў лінгвістычную сьметніцу».

Варта дадаць, што сам Андэрэгг не саромеецца карыстацца «зьневажальнымі» словамі, і нават зьяўляецца аўтарам кнігі «Nerds: Who They Are and Why We Need More of Them»  («Батанікі: хто яны і чаму яны патрэбныя нам»).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0049 seconds.