У лябараторыях ЗША ствараюць робатажурналістаў

Мэханічны голас выбранага вашымі ўласнымі рукамі камэнтатара распавядае апошнія навіны бізнэсу і музыкі, «самапішучыяся» спараваздачы-рэпартажы з чэмпіянату краіны па футболе. Так уяўляюць будучыню журналістыкі ў адным з унівэрсытэтаў ЗША, дзе навукоўцы занятыя стварэньнем зьяднаных зь інтэрнэтам кампутарных праграм, якія б самі маглі кампанаваць выпускі навінаў.

Мэханічная журналістыка
Мэханічная журналістыка пад няхітрай кадыроўкай «Навіны ў сем»

Але тэлевізійшчыкі і спартовыя камэнтатары пакуль могуць быць спакойнымі за свае месцы — шукаць новую працу ім прыйдзецца толькі пасьля таго, як праекты Паўночна-Заходняга ўнівэрсытэту, які знаходзіцца ў штаце Іліноіс, ЗША, пачнуць уваходзіць у наша жыцьцё.

Адзін зь іх, названы чамусьці «Навіны ў сем», ужо трэці год «выпякаецца» у Лябараторыі інтэлектуальнай інфармацыі Школы інжынэрных і прыкладных навук імя Макорміка. У межах яго ствараецца праграмны прадукт, здольны сканаваць сайты і блогі на зададзеную карыстальнікам тэму, знаходзіць пэўныя фатаграфіі і відэаролікі і кампіляваць паўнавартасныя выпускі з мультыплікацыйным вядучым у галоўнай ролі.

У выніку атрымліваецца своеасаблівы «віртуальны навіны выпуск». Дыктара шчасьлівыя гледачы могуць выбраць самі.

Галасы вядоўцаў — пакуль галоўная праблема для навукоўцаў. Згенераваны кампутарам голас не такі яшчэ мілагучны і выразны, як у сапраўдных монстраў тэлевізійных навінаў.

Таму амэрыканцы пакуль пераключыліся на «больш перспектыўны» праект, які ў будучым можа скласьці канкурэнцыю жывым журналістам.

Праграма Stats Monkey навучаная пісаць рэпартажы па выніках улюблёных амэрыканцамі бэйсбольных матчаў, выкарыстоўваючы толькі сухую статыстыку і храналёгію сустрэчы, а таксама дадзеныя аб папярэдніх матчах канкрэтных камандаў. Пасьля Stats Monkey выдумляе загаловак і забясьпечвае нататку фотаілюстрацыямі.

Праектам «самапішучыхся» спартовых навінаў ужо зацікавіліся некаторыя кампаніі. А навукоўцы тым часам ужо падумваюць аб засваеньні новага жанру — аўтаматычнага складаньня прэс-рэлізаў аб фінансавай справаздачнасьці карпарацый.

Паводле AFP
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0578 seconds.