Украіна і Польшча створаць супольны эўрапейскі ўнівэрсытэт

Украіна і Польшча дамовіліся арганізаваць сумесны ўнівэрсытэт. Навучаньне будзе праходзіць адразу ва Ўкраіне (Кіеве) і Польшчы (Любліне), а мовамі выкладаньня стануць польская, украінская і ангельская.

Эўрапейская вэрсія ўнівэрсытэту ад Украіны і Польшчы ўключыць мноства праграм, па якім будуць рыхтаваць бакаляўраў, магістраў і дактароў. Але пачаць пакуль плянуецца з магістрантаў. Навучацца ў новым унівэры змогуць як украінцы з палякамі, так і прадстаўнікі іншых дзяржаў, паведамляе Zaxid.net.

«Украінска-польскі ўнівэрсытэт ствараецца для разьвіцьця трансгранічных адукацыйных і навуковых праграм, — адзначыў міністар адукацыі і навукі Ўкраіны Іван Вакарчук. — Гэта важна для разьвіцьця сучаснай, пабудаванай па эўрапейскім узоры адукацыі, навукі і абмену вопытам паміж акадэмічнымі супольнасьцямі абедзьвюх краін».

Кіраваць унівэрсытэтам будуць і палякі, і ўкраінцы. Калі старшынёй назіральнага савета стане прадстаўнік Украіны, то рэктарам абяруць паляка, і наадварот.

Яшчэ адной перамогай украінскай мовы можна лічыць пашырэньне навучаньня ёй у Польшчы. Са студзеня 2010 году мова нашых паўднёвых суседзяў пачне вывучацца ў Польшчы як замежная па выбары. Праз два гады ад пачатку вывучэньня яна стане прадметам дзяржаўнага экзамэну.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.