Пападопуласа скралі

Цела былога прэзыдэнта Кіпра Тасаса Пападопуласа скралі зь ягонай магілы невядомыя. Матывы рабаўнікоў незразумелыя, прапажа выявілася за дзень да гадавіны сьмерці пятага прэзыдэнта краіны.

 

Зраньня у пятніцу высьветлілася, што цяжкая надмагільная пліта былога прэзыдэнта пасунутая, магіла разрытая, а рэшткі нябожчыка выцягнутыя з магілы. Адбылося гэта на могілках у сталіцы Кіпра Нікасіі, перадае выданьне Cyprus Weekly.

У паліцыі пакуль няма падазроных, выпадкі крадзяжу нябожчыкаў на Кіпры адбываюцца вельмі рэдка, паведамляе Associated Press.

Тасас Пападопулас памёр ад раку лёгкіх ва ўзросьце 74 гадоў празь некалькі месяцаў пасьля фіяска на прэзыдэнцкіх выбарах, дзе ён ішоў ужо на другі тэрмін кіраваньня. Адным з галоўных яго дасягненьнем называюць уступленьне Кіпра ў Эўразьвяз. У 2004 Пападопулас адмовіўся прыняць плян Кофі Анана аб’яднаньні Кіпра, падзеленага 35 гадоў таму на грэцкую і турэцкую часткі. Падзел захоўваецца дагэтуль.

Цела былога прэзыдэнта ня першы аб’ект, скрадзены паляўнічымі на рэшткі вядомых і багатых нябожчыкаў. У 2008 годзе нехта вырыў з магілы цела нямецкага мільярдэра Фрыдрыха Карла Фліка. Пошукі яго вядуцца дагэтуль, за інфармацыю аб месцазнаходжаньні цела сваякі абяцаюць 100 тысяч эўра, па якія, аднак, пакуль ніхто не зьвярнуўся.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4411 seconds.