4–6 сьнежня: Літоўскія гурты Migloko і Suicide DJs з турам па Беларусі

Суседзі ў хату! Два самыя пэрспэктыўныя і «модныя» літоўскія гурты — Migloko і Suicide DJs — нарэшце дабраліся да Беларусі. Ужо ў гэтыя выходныя гурты Migloko і Suicide DJs пракоцяцца з міні-турам па Беларусі.

…Яны кажуць, што Беларусь асацыюецца ў іх з піянінам «Беларусь» і з клюбам БАТЭ. Яны жывуць і ствараюць сваю ва ўсіх сэнсах эўрапейскую музыку — зусім побач, у Вільні, не далей за любы суседні абласны горад.

Што мы пра іх ведаем?

SUICIDE DJs (http://www.myspace.com/suicidedjslt), адны з самых перспектыўных маладых электра-лайф-музыкаў ў Літве. Гумарысты, шоўмэны, эксперыментатары. Ім належыць рэкорд — самая доўгая назва альбому ў свеце. Справа ў тым, што поўнае найменне іх мінулагодняга альбому «Animation» складаецца са… 150 словаў.

MIGLOKO (http://www.myspace.com/miglai). Гэтая дзіўная дзяўчына многім беларусам знаёмая па фестывалі Be2Gether’2009. Яе называюць то літоўскай Amy Winehouse, то Bjork, то нават рэінкарнацыяй Элвіса. Музыку і лірыку Migloko ўжо цяпер клічуць у Еўропе «феноменам».

Тур праводзіцца пры падтрымцы мультымэдыя-часопісу 34mag.net.

Расклад канцэртаў

  • 04.12.09 (пятніца), Баранавічы, клюб «Blizzart»
    Suicide DJs (LT), Ihar Yukhnevich (BY), Nick Kazantsev (BY).
  • 05.12.09 (субота), Менск, паб-клюб «Графіці»
    Suicide DJs (LT), Migloko (LT).
  • 06.12.09 (нядзеля), Віцебск, Beatles-club «Чердачок»
    Suicide DJs (LT), Migloko (LT), Ihar Yukhnevich (BY), Nick Kazantsev (BY) і іншыя на party «ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА МУЗЫЧНАЕ».
11:53, 04/12/2009 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0452 seconds.