Ад 3 сьнежня «Літоўская прэс-фатаграфія» ў Менску

2 сьнежня пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў фотагалерэі ZНЯТА адбылося адкрыцьцё выставы «Літоўская прэс-фатаграфія». Выстава дэманструецца адразу ў трох залях сталіцы.

 

«Літоўская прэс-фатаграфія» — гэта лепшыя працы, прадстаўленыя на прафэсійны конкурс прэс-фатографаў Літвы ў 2008 годзе.

Конкурс адкрыты для ўсіх літоўскіх фатографаў, якія працуюць у СМІ альбо супрацоўнічаюць з прэсай у любым фармаце. Ён зладжаны клюбам прэс-фатографаў Літвы, які яднае звыш 60 прафэсіяналаў.

Сярод тэм, раскрытых аўтарамі, — «Навіны», «Культура», «Спорт», «Армія», «Гламур», «Партрэт», «Прырода і ахова навакольнага асяродзьдзя».

Мeнск упершыню увайшоў у геаграфію турнэ выставы па краінах Заходняй і Усходняй Эўропы.

Экспазыцыя складаецца з трох частак і дэманструецца ў залі кінатэатра «Цэнтральны» (г. Мінск, пр. Незалежнасьці, 13), залі Центра-Відэа (г. Мінск, Гандлёвы цэнтар «Сталіца», ніжні узровень), а таксама ў шоў-руме аўтацэнтра Кia Атлант-М Баравая (в. Баравая, 2), дзе сёньня, 3 сьнежня, у 19:00 адбудзецца адкрыцьцё выставы.

Выстава працуе па 22 сьнежня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0501 seconds.