«J:морс» абнавіў «Web-дызайн»

Гурт «J:морс» прэзэнтаваў у Сеціве новую вэрсію песьні «Web-дызайн». З бойкага рок-нумару адзін з галоўных гітоў калектыву ператварыўся ў мяккі амэрыканскі сьвінг 30-х гадоў з сапрана-саксафонам, партыю якога выканаў вядомы ды-джэй і джазавы музыка Жэня Марыарці.

Jmors 

Новая вэрсія «Web-дызайну», даступная на афіцыйным сайце гурта www.jmors.by, — частка адмысловай праграмы «Канцэрт у тэатры — сэанс з выкрыцьцём», прымеркаванай да 10-годзьдзя «J:морс», якую гурт прадставіць 8 сьнежня ў тэатры імя Янкі Купалы. У яе межах у эксклюзіўных аранжыроўках прагучаць песьні розных гадоў — ад першага альбому «Асарці» (2000) да сёлетняга «Аквамарын».

«Гэты канцэрт — выдатная нагода павесяліцца самім і добранька пацешыць гледачоў, — распавядае Уладзімір Пугач. — «Web-дызайн» — адна з шматлікіх неспадзяванак, якія мы рыхтуем адмыслова да гэтага выступу. Будуць і такія вось радыкальныя перапрацоўкі, і клясычныя вэрсіі з нечаканымі прыладамі. Плюс нейкія рарытэты, рэдка выкананыя песьні, а таксама парачка зусім новых кампазыцый».

Арыгінальная вэрсія песьні «Web-дызайн» была запісаная ў 2002 годзе і стала загалоўнай кампазыцыяй аднайменнага сынгла, які прынёс гурту першую сур'ёзную вядомасьць. Пазьней яна увайшла ў альбом «Montevideo» (2004). Апроч рок-вэрсіі на кампазыцыю было зроблена больш пяці рэміксаў. Больш жорсткая канцэртная вэрсія выходзіла на канцэртным CD/DVD «Ледаколы Live» (2007).

Кампанія «СТА Логистик» прадстаўляе:
8 сьнежня
ў тэатры ім. Я. Купалы гурт «J:морс»
з праграмай «Канцэрт у тэатры — сэанс з выкрыцьцём».
Пачатак у 19.00.
Квіткі ад 10 да 100 тыс.
Даведка: (017) 227 17 17.

Паводле прэс-рэлізу
14:37, 26/11/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0563 seconds.