N.R.M. адзначыць 15-годзьдзе акустыкай

17 сьнежня ў КЗ «Мінск» N.R.M. зайграе вялікі калядны акустычны канцэрт. Гэта будзе першы выступ гурта ў Менску за апошнія 12 месяцаў. Гледачоў чакае адмысловая праграма, якая будзе складацца з гітоў N.R.M., матэрыялу супольных праектаў, калядных песень і сюрпрызаў.


Фота з акустычнага канцэрту N.R.M. у к/з «Мінск» 29.05.2008. Фота Юры Сідуна.

Апошні год музыкі гурта былі ў стане творчых вакацый. Яны займаліся пэрсанальнымі справамі і зьбіраліся толькі некалькі разоў, каб адыграць на фэстах за межамі Беларусі. Гэты канцэрт — выдатная нагода, каб пасьля перапынку пабачыць Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Юрася Ляўкова і Алезіса Дземідовіча разам. Тым больш, што якраз на гэтыя дні прыпадае 15-годзьдзе гурта. Сьвяткаваць яго музыкі вырашылі неафіцыйна і ў акустыцы.

«Мне асабіста акустычныя канцэрты падабаюцца больш цёплымі адносінамі з гледачамі, хатняй атмасфэрай і магчымасьцю суцэльнай імправізацыі, — прызнаецца Лявон Вольскі. — Мы граем песьні і нешта распавядаем, адказваем на пытаньні і жартуем. Часам выконваем нават нейкія абсурдныя творы, якія за межамі акустыкі наогул не існуюць».

17 сьнежня ў КЗ «Мінск» гурт N.R.M. з праграмай «Вялікі акустычны калядны канцэрт». Пачатак — 19.00. Квіткі ад 20 да 45 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадзкі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by. Уладальнікі першых 100 квіткоў, замоўленых праз сайт, атрымліваюць у падарунак рарытэтны CD.

Паводле прэс-рэлізу

11:50, 10/11/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1683 seconds.