Сьвіны грып зьнішчае амазонскае племя
Сьвіны грып ужо забіў 7 прадстаўнікоў ізаляванага племені з басэйну Амазонкі. Сотні інфіцыраваныя. Над племенем навісла пагроза зьнішчэньня.
Прадстаўніца племені Янамамі. Фота Survival International
Пакуль з усяго сьвету прыходзяць зьвесткі аб новых ахвярах сьвінога грыпу, стала вядома пра сапраўдную пагрозу, якая сыходзіць ад вірусу H1N1. Цэламу племені пагражае зьнікненьне
Сем прадстаўнікоў племені Янамамі (Yanomami) ужо памерлі, яшчэ тысяча магчыма інфіцыраваныя. Сытуацыя крытычная, паколькі ў Янамамі аслаблены імунітэт да захворваньняў, заяўляюць прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі Survival International.
Вэнэсуэльскія ўлады ўжо адправілі ў джунглі групу мэдыкаў, якая мусіць заняцца праблемаю. Прадстаўнікі групы апасаюцца хуткага распаўсюду вірусу сярод ізаляванага племені. Survival International патрабуе неадкладных мераў у барацьбе з эпідэміяй.
Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, сярод памерлых
Племя толькі нядаўна адправілася ад эпідэміі, якая атакавала Янамамі 20 гадоў таму. Тады малярыя, занесеная ў джунглі гарнякамі, забіла кожнага пятага Янамамі, які жыў на тэрыторыі Бразыліі. Цяпер у сьвеце засталося толькі 32 000 прадстаўнікоў выміраючага племені.
Вірус H1N1, вядомы як сьвіны грып, распаўсюдзіўся па ўсім сьвеце і стаў прычынай сьмерці каля 5 000 чалавек. У Беларусі ахвярамі H1N1 сталі сем чалавек.