Стваральнікі «Тэлепузікаў» магчыма ўжывалі какаін на працы
Кіраўніцтва брытанскага медыягіганту BBC дазваляла і нават заахвочвала сваіх супрацоўнікаў, у тым ліку дзіцячай рэдакцыі, прымаць наркотыкі на працоўным месцы. Аб гэтым стала вядома ў час слуханьняў у камісіі брытанскага парлямэнту.
Па словах былой прадусаркі BBC Сары Грэм, пераменлівы настрой многіх супрацоўнікаў кампаніі — не прыкмета геніяльнасьці, а вынік банальнага прыёму сумнеўных рэчываў.
На ўчорашнім паседжаньні ў камісіі ніжняй палаты парлямэнту Вялікабрытаніі Грэм прызналася, што ўжо ў першы працоўны дзень супрацоўнікі кампаніі прапанавалі ёй «зайсьці прыбіральню і паспрабаваць крыху какаіну». У выніку
Але кіраўніцтва брытанскай тэлекарпарацыі ня толькі не супрацьстаяла гэтаму, але і адзначала ў супрацоўнікаў іх «нестандартнае мысьленьне», піша «The Daily Mail».
Як адзначаюць NEWSru.com, прызнаньне прадусаркі можа значыць, што стваральнікі такіх папулярных мультсэрыялаў, як «Тэлепузікі», маглі ўжываць наркотыкі падчас працы. Аб гэтым ускосна сьведчаць некалькі гучных сьмярцей супрацоўнікаў дзіцячага падразьдзяленьня BBC, зьвязаных з наркотыкамі.