Euro-2012: беларускіх заўзятараў таксама чакаюць
Да чэмпіянату Эўропы па футболе яшчэ 3 гады, але жарсьці вакол спаборніцтва не сьціхаюць з моманту абраньня яго гаспадароў. То ўкраінскія алігархі дамовіцца ня могуць, то міністар спорту Польшчы «праштрафіцца». Аб польскіх гатэлях, візах для беларусаў і данецкіх алігархах распавёў Generation.bY прэс-сакратар польскіх арганізатараў Euro-2012 Юліюш Глускі.
Лёс чэмпіянату вырашаецца ў «някіслым» хмарачосе ў самым цэнтры Варшавы. Менавіта тут разьмешчаная адмыслова створаная UEFA недзяржаўная структура
Нагадаю, што ў 2012 г. спартовае сьвята з самай вялікай у Эўропе фанацкай аўдыторыяй пройдзе адразу ў дзьвюх краінах: Польшчы і Ўкраіне. І там, і там ужо поўнай хадой ідзе падрыхтоўка, якая зь дзіўнай рэгулярнасьцю суправаджаецца пэрманэнтнымі скандаламі.
Сярод апошняга — звальненьне польскага міністра спорту, які ня вытрымаў абвінавачваньняў у прасоўваньні інтарэсаў пэўных прадпрыемстваў. Ня вытрымаў настолькі, што зьбег з уласнай
Рэканструкцыя стадыёну ў Варшаве. Фота www.poland2012.net
А ва Ўкраіне пакуль толькі адзін Кіеў атрымаў права прымаць матчы
UA — PL
У цэлым стасункі між украінскімі і польскімі арганізатарамі прыязныя, бо паўнамоцтвы ў абодвух бакоў аднолькавыя, а абавязкі строга падзеленыя тэрытарыяльна.
«Чым можам, мы ім дапамагаем, чым могуць — яны нам», — кажа на абсалютна чыстай расейскай
прэс-сакратар польскага боку аргкамітэтуEuro-2012 Юліюш Глускі.
Па яго словах, адной зь перавагаў
«Але алігархі не будуюць дарог. У нас жа алігархаў няма, таму стадыёны будуе дзяржава. Тыя ж багатыя людзі, што ёсьць, наадварот пад чэмпіянат пракладаюць платныя магістралі, хаця й сумнеўнай якасьці», — кажапрэс-сакратар .
Стадыён у Данецку, які нядаўна быў афіцыйна адкрыты. Фота www.poland2012.net
Валантэрствам — па бездарожжу!
Без валантэраў на чэмпіянаце нікуды. Але ва Ўкраіне пакуль не распрацаваная сыстэма добраахвотнай дамапогі, у той час як у Польшчы ўжо маецца пэўны штат, таму апошнія кансультуюць першых. У лік валантэраў, дарэчы, можа патрапіць любы ахвочы. Далейшыя інструкцыі па рэкрутаваньню спадар Глускі раіць шукаць на афіцыйным сайце UEFA.
Праект стадыёну ў Гданьску. Фота www.poland2012.net
Вядома, польскія гатэлі ня супраць браніраваць месцы і прымаць гасьцей і удзельнікаў эўрапейскага чэмпіянату па футболе. Але ніяк не за тры гады да падзеі. Хто ведае, што будзе з курсам эўра? А з коштамі на энэргію? А раптам зноў які крызыс? А вось рапартаваць у галаўны офіс UEFA ў Ньёне аб дамоўленасьцях па гэтых пытаньнях трэба ўжо зараз.
Вялікая палітыка, вялікая эканоміка
Прычынаў для незадаволенасьці падрыхтоўкай да правядзеньня чэмпіянату ў палякаў, па завярэньню спадара Глускага, няма. Старасьвеччыну пасярод гарадоў з гэтай нагоды ніхто не руйнуе, дрэвы не высякаюць і брук экскаватарам не падымаюць. Наадварот, актывізавалася будаўніцтва шляхоў зносінаў, у чым эўразьвязаўскія грошы дазваляюць пачуваць сябе досыць упэўнена.
На рэканструкцыю толькі футбольнага стадыёну ў сталіцы Польшчы пайшло 2 млрд. злотых ($700 млн.). А яшчэ плянуецца дабудаваць тэрміналы ў варшаўскім і познаньскім аэрапортах, запусьціць новыя веткі мэтро, адчыніць памежныя пераходы, аптымізаваць транспартную сувязь паміж вакзаламі і спартыўнымі аб’ектамі.
Карту
Візы
Шэнгенскія візы — заўжды хворае пытаньне для ўсіх беларусаў, ад Нарвілішак да Лісабонаў. Наведаць Украіну ў час чэмпіянату ніхто не забароніць, а вось з Польшчай пытаньне дагэтуль няяснае. Вырашэньне яго ляжыць выключна ў кампэтэнцыі Міністэрства замежных спраў. А рэкамэндацыі
Сустрэча адбылася ў межах візыту «Польшча 89’ — Беларусь 91’ — нераўназначныя зьмены», арганізаванага Цэнтрам міжнародных стасункаў у Варшаве.